Даслаць навіну
Знайсці
02.07.2019 / 17:29 19

Чырвонае віно карыснае. Гэта праўда?

А вось няясна!

Павялічыць выяву

Многія думаюць, што чырвонае віно карыснае для сасудаў, піша сайт sharecare.com. 

Але грунтоўных навуковых доказаў гэтаму няма. З аднаго боку, у тых, хто рэгулярна п'е «чырвоненькае», праблем з сэрцам сапраўды менш. А што з іншымі органамі цела? А вось няясна, кажа доктарка медыцыны Патрысія Маліна (Patricia Molina) з Цэнтра аховы здароўя Новага Арлеана (ЗША), з якой пагутарыла журналістка.

Карысныя якасці чырвонага віна

Шмат чырвонага віна традыцыйна п'юць у Міжземнамор'і. Але ў тым жа рэгіёне папулярная таксама так званая «міжземнаморская дыета» — шмат гародніны, рыбы, аліўкавага алею, мала «лёгкіх вугляводаў», дзякуючы чаму людзі там менш схільныя набіраць вагу.

Плюс да таго, добрае чырвонае віно п'юць людзі, якія могуць сабе гэта дазволіць — багацейшыя, хто лепш жыве і мае доступ да якаснай медыцыны.

У чырвоным віне, сапраўды, утрымліваецца рэсвератрол — натуральны фенол, карысны для сэрца і сасудаў. Але ж яго не столькі, каб гэта пазітыўна адбілася на сэрцы.

Калі ж піць па пары бутэлек у дзень, то сэрца расвератрол адчуе. Толькі пры такім падыходзе і печань не скажа «дзякую». 

Між тым рэсвератрол утрымліваецца не толькі ў віне. Ён ёсць у чырвоным вінаградзе і, адпаведна, соку з чырвонага вінаграду. А таксама ў даступных у Беларусі малінах, чарніцах, дурніцах, ажынах, журавінах, брусніцах, а на поўдні Беларусі — таксама і шаўковіцы.

Ёсць рэсвератрол таксама ў арахісе і какаве. Усе гэтыя гэтыя прадукты можна спажываць без шкоды, якую наносіць здароўю алкаголь.

Шкода віна

На жаль, шкодзяць здароўю не толькі гарэлка і пладовае віно, але і самае высакароднае вінаграднае віно. 

Даказана, што алкаголь павялічвае рызыку захварэць на рак, дыябеты, выклікае цырозы печані і запаленні падстраўнікавай залозы, ужо не кажучы пра псіхічныя праблемы.

Норма алкаголю

Доктарка Маліна кажа, што трохі алкаголю можна сабе дазваляць — калі цела прымае, а здароўе дазваляе. Але спадзявацца алкаголем вылекавацца ці застрахавацца ад хвароб — нерэальна.

Сяргей Гезгала; фота Flickr.com

7
вусцішны троль / адказаць
05.07.2019 / 17:24
Нормальное красное вино не может стоить дешевле €40.
0
Максим Дизайнер / адказаць
15.07.2019 / 18:06
вусцішны троль,

Может, понторез крестьянский  
1
Мiця Выкручанскi / адказаць
25.07.2019 / 13:37
...сколько жизней погубило "чернило" ?!...кто ответит ?!..никто !!!...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30