Знайсці
01.07.2019 / 22:1513РусŁacБел

Украіна паставіла новы рэкорд экспарту збожжа

Украіна ў 2018-2019 маркетынгавым годзе (1 ліпеня 2018 — 30 чэрвеня 2019) паставіла на замежныя рынкі 49,7 мільёна тон збожжа, што на 26,1% больш у параўнанні з папярэднім маркетынгавым годам, і з'яўляецца рэкордам за ўсю гісторыю незалежнасці дзяржавы, піша НВ.Бизнес.

Пры гэтым экспарт пшаніцы скараціўся на 8,8% і склаў 15,6 мільёна тон. Экспарт ячменю скараціўся на 18,6%, да 3,6 мільёна тон. У той жа час, экспарт кукурузы за справаздачны перыяд павялічыўся ў 1,6 раза, да 29,8 мільёна тон. Акрамя таго, у 2018—2019 маркетынгавым годзе было экспартавана 300 тысяч тон мукі, што на 27% менш, чым у мінулым маркетынгавым годзе.

У 2017—2018 маркетынгавым годзе ўкраінскія аграрыі экспартавалі 39,4 мільёна тон збожжавых.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера