Знайсці
01.07.2019 / 21:221РусŁacБел

Ва Украіне арыштаваны беларус, вінавацяць у незаконным зборы інфармацыі

У Прыморскім раённым судзе Адэсы разглядаецца крымінальная справа па абвінавачанні ураджэнца Гомеля ў незаконным выкарыстанні спецыяльных тэхнічных сродкаў атрымання інфармацыі.

Усё пачалося вясной 2018 года, калі найбуйнейшы ва Украіне аператар мабільнай сувязі «Київстар» звярнуў увагу на тое, што ў працы яго абсталявання з'явіліся знешнія праблемы ў выглядзе невядомага выпраменьвання. Аператар звярнуўся з заявай у Службу бяспекі Украіны. Спецыялісты правялі адпаведныя мерапрыемствы і выявілі месца крыніцы радыёвыпраменьвання, якая перашкаджала нармальнай працы абсталявання аператара мабільнай сувязі. Незаконная крыніца выпраменьвання з прыкметамі актыўнага комплексу маніторынгу сетак сотавай сувязі размяшчалася ў Адэсе ў адным з памяшканняў дома № 55 па вуліцы Вялікая Арнауцкая. Туды і прыйшлі з ператрусам аператыўнікі і следчы СБУ.

Вуліца Вялікая Арнауцкая, 55.

У ходзе ператрусу праваахоўнікі выявілі больш за дзясятак адзінак розных тэхнічных прылад, камп'ютарнай тэхнікі, носьбітаў інфармацыі, сім-карты і мабільныя тэлефоны. Той, хто ўсталяваў гэта абсталяванне, атрымліваў доступ да інфармацыі карыстальнікаў паслуг аператара «Київстар». А вось з якой мэтай — карыслівай або шпіёнскай, следства высветліць не змагло.

Крымінальная справа была заведзена па ч.2 арт. 359 КК Украіны (незаконныя набыццё, збыт або выкарыстанне спецыяльных тэхнічных сродкаў атрымання інфармацыі). Санкцыя гэтага артыкула — пазбаўленне волі на тэрмін ад 4 да 7 гадоў.

Адзіным затрыманым аказаўся грамадзянін Беларусі. Вядома, што ён ураджэнец Гомеля, раней не судзімы. У дачыненні да беларуса крымінальная справа расследавалася і была накіравана ў суд з абвінавачваннем у здзяйсненні злачынства па ч.1 арт. 359 КК Украіны. Яму пагражае пакаранне ад штрафу да пазбаўлення волі на тэрмін да 4 гадоў.

Сильные новости

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930