Знайсці
01.07.2019 / 19:186РусŁacБел

Навальны знайшоў у лідара маскоўскай «Адзінай Расіі» нерухомасць на $90 мільёнаў

Кіраўнік «Адзінай Расіі» ў Маскве Андрэй Мяцельскі і яго сям'я валодаюць нерухомасцю агульным коштам $90 мільёнаў. Пра гэта ў сваім расследаванні паведаміў расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны.

Паводле Навальнага, сям'я Мяцельскага з 2007 года купіла чатыры гасцініцы ў Аўстрыі, выдаткаваўшы на іх не менш за 40 мільёнаў еўра. Гатэлі зарэгістраваныя на яго маці Эльдзібіту Мяцельскую. Кампаніі сям'і дэпутата таксама займаюцца будаўніцтвам гатэльнага комплексу недалёка ад Павялецкага вакзала ў Маскве і элітнага жылога комплексу ў Ляфортава.

Ва ўласнасці ў членаў сям'і Мяцельскага, гаворыцца ў расследаванні, таксама ёсць некалькі элітных кватэр у Маскве і дзве дачы на ​​Рублёўцы.

Сам Мяцельскі заявіў, што не мае дачынення да нерухомасці, пра якую гаворыцца ў расследаванні, і што яго маці-пенсіянерка купіла іх на законна заробленыя сродкі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031