Даслаць навіну
Знайсці
01.07.2019 / 18:03 11

Беларусам прапануюць прыдумаць свой трэк пра Мінск і выйграць 1000 рублёў на яго запіс

Днямі «Баржомі» прапанавала нашым артыстам выказаць сваё стаўленне да Мінска. Праз творчасць. Так з'явілася песня «Мінск з характарам» — сумесны трэк Бакея, Валіка, Shuma, Леры Яскевіч і Лісы. Праз некалькі гадзін пасля рэлізу ён сабраў сотні каментароў, шмат хто напісаў, што па-іншаму ўяўляе песню пра беларускую сталіцу.

Паслухайце трэк «Мінск з характарам» — тэкст на відэа.

Брэнд «Баржомі» вырашыў даць магчымасць беларусам запісаць яшчэ адзін трэк.

Любы ахвотны да 10 ліпеня можа выкласці ў сацсетках сваю творчасць, прысвечаную Мінску, — дэма-версію песні ці проста вершы і музыку для яе — і выйграць 1000 рублёў на запіс трэка ў прафесійнай студыі. Падрабязныя ўмовы правядзення конкурсу і правілы ўдзелу даступныя на сайце.

«Мы ўбачылі, што трэк «Мінск з характарам» сабраў некалькі сотняў каментароў у сацсетках артыстаў і ў медыях, дзе была апублікаваная навіна. І яшчэ мы звярнулі ўвагу, што шмат выказванняў было ад людзей творчых, якія разбіраюцца ў музыцы. Мы зразумелі, што кожны бачыць горад па-свойму, і падумалі: чаму б ні зрабіць так, каб з'явілася не адна, а шмат розных песень пра Мінск. Менавіта таму што горад, як і характар у кожнага чалавека, — розны. Наш конкурс не толькі для прафесіяналаў — мы гатовыя разгледзець любы матэрыял, нават выкананне ўжывую — дастаткова выкласці аўдыя або відэа ў сацсеткі з хэштэгам #Минсксхарактером», — кажа прадстаўнік брэнда «Баржомі» Кацярына Кілбас.

Ацэньваць творчасць удзельнікаў будуць спевакi Shuma, Лiса i Бакей, журналістка TUT.by Ганна Яфрэменка і прадстаўнікі «Баржомі».

Работы прымаюцца да 10 ліпеня, і ўжо 12 ліпеня будзе абвешчанае імя шчаслівага пераможцы.

0
гердзень / адказаць
02.07.2019 / 09:25
а па-беларуску складана было прыдумаць тэкст пра беларускі горад?
1
Доктар / адказаць
02.07.2019 / 10:24
Песня пра Мінск павінна быць толькі на беларускай мове!
3
Алексей минский / адказаць
02.07.2019 / 12:44
Можна адну палову на рускай мове, а другую на беларускай, у нас дзве дзяржауных мовы!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31