Знайсці
01.07.2019 / 17:503РусŁacБел

Вынеслі прысуд адэпту СССР, які «арыштоўваў» пракурорку

35-гадовы Іван Цырульнікаў з сакавіка быў пад вартай. Ён разам з паплечнікамі па фрык-суполцы прыхільнікаў СССР прыйшоў у пракуратуру і паспрабаваў там правесці «грамадзянскі арышт» пракуроркі. Але ў выніку затрымалі самога Цырульнікава.

Пасля быў суд. Вырашалі лёс Івана ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска.

На мінулым тыдні агучылі вырак Цырульнікаву. Ён паедзе ў калонію.

«Ён раскаяўся на судзе, прызнаў віну. У выніку атрымаў 2 гады пазбаўлення волі. Яшчэ ёсць час на апеляцыю, прысуд не ўступіў у сілу», — распавяла «Нашай Ніве» жонка Цырульнікава.

Нагадаем, што Іван Цырульнікаў прыйшоў у пракуратуру паскардзіцца, што яму не хочуць памяняць грамадзянства ў пашпарце. Цырульнікаў прасіў, каб у беларускім пашпарце яму паставілі грамадзянства Савецкага Саюзу, бо ён член «Абшчыны Белай Русі» (такая суполка людзей з дзіўнаватымі поглядамі).

Чытайце. Адэпты СССР тэрарызуюць чыноўнікаў: давялі дэпутата да істэрыкі, на ўпаўнаважанага па справах рэлігій выклікалі АМАП. Хто яны? ВІДЭА

«Іван хацеў трапіць на прыём да пракурора горада, падаць заяву, бо яму ў пашпартным стале адмовілі выправіць дадзеныя ў пашпарце. Ён хацеў змяніць беларускае грамадзянства на грамадзянства Савецкага Саюза. РБ ж казала, што яна правапераемнік СССР. Таму МУС абавязаны выдаваць дакументы ў адпаведнасці з пасведчаннем аб нараджэнні. А там стаіць Савецкі Саюз», — тлумачыў паплечнік Івана Сяргей Созінаў

Падзеі, па словах Созінава, разгортваліся наступным чынам. У фае выйшла жанчына, якая назвалася пракуроркай. Яе нібыта папрасілі паказаць дакументы, яна адмовілася. Тады, кажа Созінаў, Іван Цырульнікаў абвесціў, што «правядзе грамадзянскі арышт» жанчыны. Прасцей кажучы, затрымае яе, бо, можа, яна і не пракурорка зусім.

У выніку для «грамадзяніна Савецкага Саюзу» Цырульнікава ўсё скончылася крымінальнай справай і рэальным тэрмінам.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930