Знайсці
01.07.2019 / 17:3016РусŁacБел

Статкевіч заклікае людзей адзначыць 3 Ліпеня

Незарэгістраваны Беларускі нацыянальны кангрэс выступіў з заявай, дзе заклікае людзей адзначыць 3 Ліпеня (у гэты дзень адзначаецца на дзяржаўным узроўні Дзень Незалежнасці).

Мікалай Статкевіч. Фота Волі Афіцэравай.

«Дзесяцігоддзямі наш народ адзначаў гэтую дату, як свята вызвалення ўсёй Беларусі ад гітлераўскай акупацыі. Як дзень, калі завершыліся 3 гады няспыннага жаху, забойстваў, гвалту і рабаўніцтва, пад пагрозай якіх пастаянна знаходзіўся кожны мірны жыхар нашай зямлі», — гаворыцца ў заяве БНК.

Кангрэс заклікае людзей у гэты дзень прынесці кветкі да магілаў воінаў, якія змагаліся супраць нацызму.

Лідар БНК Мікалай Статкевіч на сваёй старонцы ў фэйсбуку напісаў, што асабіста ён плануе ўскласці кветкі да магілы савецкіх воінаў на вуліцы Талбухіна ў Мінску.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031