Знайсці
01.07.2019 / 17:2413РусŁacБел

Валанцёры распрадаюць сваю форму з Еўрагульняў на барахолках

Валанцёрам, што працавалі на Еўрапейскіх гульнях, у якасці падзякі за працу пакінулі камплект формы, у якую ўваходзілі спартыўныя штаны, дзве тэніскі, заплечнік, куртка-вятроўка, байка і кепка. У падарунак валанцёры атрымалі пластыкавую бутэльку для вады і гадзіннік.

Не паспелі скончыцца Гульні, як усё гэтае багацце валанцёры выставілі на сайтах прыватных аб’яў.

За поўны камплект адзення просяць ад 80 да 150 рублёў.

Таксама рэчы можна набыць і паасобку:

«Прадаю форму на 44 памер, рост 158-164. 2 пола — 10 рублёў за адно, за два — 17 рублёў. Штаны-шорты ­— 20 рублёў, гадзіннік — 50 рублёў, байка — 35 рублёў».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930