Знайсці
01.07.2019 / 15:20РусŁacБел

Футбалістка зборнай Швейцарыі пайшла купацца на возера і прапала

Футбалістка зборнай Швейцарыі і клуба «Янг Бойз» Фларыяна Ісмаілі знікла падчас купання ў возеры Кома (Італія).

Як паведамляе Blick, футбалістка з сяброўкай ўзяла ў арэнду маторную лодку. Дзяўчаты адплылі ад берага 700 метраў, пасля чаго кінулі якар.

Падчас прыняцця сонечных ван спартсменцы стала горача. Яна вырашыла выкупацца. Ісмаілі скокнула ў возера, пасля гэтага яе ніхто не бачыў.

«Я вырашыла, што яна захацела мяне разыграць. Чакала, што яна раптам з'явіцца на другім канцы лодкі. Аднак час прайшоў, а яна так і не з'явілася. Я, вядома ж, пачала клiкаць яе і пазваніла ратавальнікам», — падзялілася спадарожніца футбалісткі.

Пра інцыдэнт стала вядома 30 чэрвеня. Ратавальнікі і вадалазы шукаюць цела.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930