Знайсці
01.07.2019 / 16:1418РусŁacБел

Настаўнік правёў эксперымент на ЦТ, ставячы птушкі ў адвольным парадку: колькі ён набраў? 

За часам міністра Ігара Карпенкі ў адукацыі адбылося некалькі неадназначных рэформаў, сярод якіх — змены ў сістэме падліку ЦТ. 

Празорлівыя розумы наперад казалі, што мэта новай сістэмы — стварыць ілюзію паляпшэння якасці адукацыі, штучна завысіўшы балы. 

Гучней за ўсіх пра гэта крычалі рэпетытары, бо ў аддаленай перспектыве яны ад гэтага губляюць — хто пойдзе да іх, калі і не напружваючыся можна набраць нямала балаў?

Адзін з такіх настаўнікаў, Сяргей Альшэўскі, кіраўнік праекта «Народны падручнік», правёў эксперымент і ўзяўся прайсці некалькі ЦТ, адказваючы на пытанні па простым алгарытме: у першай частцы ставіць птушку ў палях 2—3 па чарзе, у другой частцы — 2, 3 і 5. 

Як расказаў Сяргей «Нашай Ніве», ён наважыўся на гэты эксперымент, «каб паказаць усім, што новая методыка падліку балаў на ЦТ не працуе, што любы чалавек з вуліцы можа без клопату набраць мінімальныя балы і прэтэндаваць на месца ва ўніверсітэце».

Што атрымалася ў Сяргея? 

Пакуль што вядомыя выніку двух ЦТ з чатырох. 

І яны ўражваюць. 

Так, маючы 8 правільных адказаў па матэматыцы, з іх — толькі адзін з другой, складанай часткі, Сяргей адвольна натыкаў на 49 балаў! У выніковым табелі відаць, што няправільных адказаў у «простай» частцы ў яго пры гэтым 11 і столькі ж — у «складанай». 

«Жыць у свеце выпускнікоў, якім такая сістэма дае права на адукацыю, небяспечна», — рэзюмуе ён. 

Па аналагічнай схеме Сяргей «натыкаў» на 25 балаў па рускай мове.

«Спадзяюся, адказных чыноўнікаў звольняць па артыкуле. Гэтую сістэму трэба тэрмінова мяняць! Яна вядзе да таго, што ва ўніверсітэт будуць паступаць слабыя, вышэйшая адукацыя ў Беларусі дэвальвуецца, хіба гэта не пагроза само па сабе? Тыя ж, хто хоча якаснай адукацыі і канкурэнтнага асяродку, будуць абіраць вучобу за мяжой — такое маё адчуванне», — мяркуе Альшэўскі. 

Апытанка

NN.by; фота grodnonews.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930