Даслаць навіну
Знайсці
01.07.2019 / 11:46 9

Узяць білет на брэсцкі цягнік, паглядзець кіно-сюрпрыз, з'ездзіць на палігон — чым заняцца на гэтым тыдні

Глядзіце варыянты на 1—5 ліпеня.

Паўдзельнічаць у экалагічнай акцыі «Пакед, пакет»

У чацвер 4 ліпеня беларусам прапануюць убачыць месца, дзе штодня хаваюць бытавое смецце мінчукоў — палігон «Трасцянецкі». Арганізатары ўпэўненыя, што экскурсія ў «адваротны бок чыстага горада» натхніць кожнага ўзяць у краме хоць бы на адзін пакет менш. Каб з'ездзіць на палігон і на размешчаны побач завод, дзе сартуюць смецце, трэба падаць заяўку і расказаць пра сваю матывацыю. Зрабіць гэта можна тут.

На кожную з бясплатных экскурсій адбяруць 40 гараджан.

Калі першы ўчастак гэтага палігона запаўнялі адходамі 10 гадоў, то другі, такі ж па плошчы, ужо праз 1,5 года апынуўся загружаны напалову.

Удзельнікі экскурсіі таксама наведаюць сартавальны завод «Спецкамунаўтатранс», дзе са смецця бяруць карысныя рэсурсы, каб перапрацаваць іх і пакінуць менш адходаў. Завод дапамагае ператвараць выкарыстаную пластыкавую ўпакоўку ў футбольную форму, садовую мэблю і іншыя файныя рэчы.

Дзе: палігон «Трасцянецкі»

Калі: 4 чэрвеня (чацвер), 10:00

Колькі: бясплатна

Паглядзець кіно бясплатна — KINOkorpus: Unknown Movie

Кожную сераду ў «Корпусе» паказваюць фільмы. Бясплатна. Фішкай праекта з’яўляецца тое, што да апошняга ніхто (нават самі арганізатары) не ведаюць, што будуць паказваць гэтым разам. Вырашаецца гэта з дапамогай скрынкі з назвамі розных фільмаў і чыёйсьці шчаслівай рукі. Арганізатары папярэджваюць, што ў скрынцы можа не знайсціся ніводнага фільма, назву якога вы калісьці б чулі. Фільм можа як зачапіць вас з першай хвіліны, так і пакінуць абыякавым да канца сеанса. Ад гэтага і цікавей!

Дзе: Корпус (пр-т Машэрава, 9/8)

Калі: 3 ліпеня (серада), 20:00

Колькі: бясплатна

Узяць «Білет на брэсцкі цягнік», але так і не пабачыць Брэст

Павялічыць выяву

Затое пабачыць, як адбываецца самавызначэнне чалавека, які не можа знайсці сабе месца па жыцці і думае, што за мяжой будзе лепей. А калі больш канкрэтна — у Маскве. Памятаеце, як спяваў Лявон Артуравіч «Адкуль ні ўцякай, куды ні бяжы… І тут ты чужы, і там ты чужы»? У чацвер вас чакаюць у Драматычным тэатры, каб праверыць, ці так яно насамрэч.

Квіткі можна набыць на bycard.by/afisha.

Дзе: Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (вул. Крапоткіна, 44)

Калі: 4 ліпеня (чацвер), 19:00

Колькі: 14.00 — 15.00 BYN

Паглядзець на зорнае неба ў планетарыі

Абсерваторыя мінскага планетарыя адкрыла сезон назіранняў. Усе ахвотныя змогуць палюбавацца ў тэлескоп найбольш цікавымі нябеснымі аб'ектамі: двайныя і кратныя зоркі, зорныя навалы, галактыкі, планеты, Месяц.

Плануючы наведванне Абсерваторыі, абавязкова ўдакладняйце інфармацыю ў той жа вечар на сайце observatory.planetarium.by.

А на выхадных запрашаюць паназіраць таксама і за Сонцам.

Дзе: Мінскі Планетарый (вул. Фрунзе, 2)

Калі: 3-5 ліпеня (серада-пятніца), прыблізна 23:00, але час штодня змяняецца і паказваецца ў шапцы сайта

Колькі: бясплатна

Плануйце свой тыдзень разам з Afisha.nn.by

NN.by

0
Жвір / адказаць
02.07.2019 / 16:41
хамса,
там пра вас і...
Zato tut pra Vas i «Трасцянецкі» палігон, ekaliahičnuju minu. I heta nie kino... Ci moža jon taksama moj ? :) Vy jaho navalili -  Vam i jezdzic` da jaho na ekskursii...:)
0
хамса / адказаць
02.07.2019 / 19:13
усё ясна з вамі тудыз’ехаўшымі, Жвір.. добра быць белым пухнатым анёлкам, які *акае бабачкамі на Радзіме ўдалечыні ад яе.. а вы, пакуль жылі тут, куды valili ўсё сваё дзі*мо? і калі наведваеце Радзіму, то пакеты са смеццем і скарыстаныя памперсы ўвозіце абратна на сваю новую Радзіму?
пра смеццевыя палігоны я задумвалася шчэ з малодшай школы.. ну проста ў мяне і маці такая - яна заўсёды, калі і намёка на лічыльнікі не было, сама і сачыла, каб іншыя, ваду берагла і элекрычнасць.. і зараз, пенсіянерка, займаецца тым, што дае іншае жыццё старым рэчам - і сваім, і людзі аддаюць ёй (ну многім проста лянота займацца такім), а яна ўжо аддае шматдзетным сем’ям і т.п.
воляй лёсу я жыву, атрымліваецца што на ўскрайках менавіта ля смеццевых гор.. назіраю, якімі гігантскімі тэмпамі (сапраўды ў прагрэсіі) яны растуць
калі б я была ва ўладзе, то праблема перапрацоўкі смецця была б адной з асноўных у мяне
0
Жвір / адказаць
02.07.2019 / 21:50
хамса,
калі б я была ва ўладзе, то праблема перапрацоўкі смецця была б адной з асноўных у мяне
https://nn.by/?c=ar&i=233060#startcomments
Calkam zhodny. Koštam taho majbachu možna bylo b dlia jakoha rajonnaha horada eka-minizavod pa pierapracoūcy cmieccia pabudavac`... Sapraūdy, što moža byc` važniej za ekaliohiju, miedycynu dy adykacyju. Alie za heta va ūladaū halovy nie baliac`, im parady dy biazhluzdyja spartovyja mierapryjemstvy boļš važnyja...
куды valili ўсё сваё дзі*мо?
Vy chočacie skazac`, što i majo tam ? Naūrad-ci. Alie, ci nie vynikaje z hetaha, što i mnie ciapier tudy treba jechac` hliadziec` ? Nie, nie pajedu... Ja nie mahu... Jak možna ?!...Tam ža smiardzic`,.. ja bajusia !.. Nie...:)) Nu, kali toļki razam z Vami tudy,..pry ūmovie, što Vy pojdziecie pieršaja...:))))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31