Знайсці
01.07.2019 / 07:177РусŁacБел

Кіраўнік ЕАК Качыянчыч адмаўляе фінансавыя абавязацельствы перад Беларуссю за правядзенне Еўрапейскіх гульняў

Прэзідэнт Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК) Янэз Качыянчыч адмаўляе абавязацельствы яго арганізацыі перад Беларуссю па прыцягненні буйных міжнародных спонсараў пад правядзенне II Еўрапейскіх гульняў у Мінску. Пра іх у лютым казаў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, падкрэсліўшы незадавальненне дзеяннямі ЕАК, піша Tut.by

— Я чуў гэтую заяву, але ў кантракце [ЕАК з Беларуссю] нічога не напісана, хто за што адказвае, — заявіў Качыянчыч на прэс-канферэнцыі ў Мінску перад цырымоніяй закрыцця гульняў. — Мы хацелі б дапамагчы, арганізавалі падтрымку, абраўшы досыць змястоўны падыход. Выбралі праз свой міжнародны аддзел адну арганізацыю, якая б вызначыла стратэгію і іншую, якая павінна была рэалізаваць яе. На жаль, гэтыя намаганні не прывялі да поспеху. Нам неабходны дакладны аналіз таго, што адбылося. Мы інвеставалі пэўныя сродкі ў гэты праект. Але гэтага не было прапісана ў нашым кантракце з краінай-гаспадыняй, што ЕАК адказвае за прыцягненне знешніх спонсараў. Мы проста хацелі дапамагчы.

— Колькі ЕАК выдаткаваў на правядзенне Еўрапейскіх гульняў у Мінску?

— Мы пакрылі большую частку выдаткаў, звязаных з удзелам спартсменаў. Расходы на перамяшчэнне — гэта прыкладна дзесяць мільёнаў еўра.

На лютаўскай сустрэчы Румаса і Качыянчыча, якая адбылася ў Рыме, абмяркоўваліся магчымыя выхады з сітуацыі. «Дамовіліся, што беларускі бок возьме на сябе больш працы па прыцягненні фундатараў у такіх прэміяльных сектарах, як нафтаперапрацоўка, банкаўская справа, напоі», - сказаў тады прэм'ер-міністр.

26 чэрвеня міністр фінансаў Максім Ермаловіч расказаў у парламенце, што ўсяго Беларусь выдаткавала на Еўрапейскія гульні 540 мільёнаў рублёў, у тым ліку з бюджэту - 266 мільёнаў. Небюджэтныя грошы — гэта спонсарская дапамога, якую аказалі прадпрыемствы рэспублікі, сродкі ад продажу квіткоў і крэдыты Банка развіцця, якія прыцягваліся бюджэтнымі і камерцыйнымі арганізацыямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930