Знайсці
30.06.2019 / 14:336РусŁacБел

Кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны заўважылі на вечарыне з расійскім артыстам Артурам Піражковым ВІДЭА

Кіраўнік офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Богдан у Дзень Канстытуцыі Украіны наведаў канцэрт расійскай поп-зоркі Артура Піражкова (сапраўднае імя — Аляксандр Рэва) у кіеўскім начным клубе QUEEN.

Адпаведнае відэа апублікаваў тэлеграм-канал «УП. Off the record», на якім бачна, як кіраўнік офіса прэзідэнта Украіны весяліцца на выступе расійскага артыста Артура Піражкова і Святланы Лабады ў начным клубе.

«Наогул кажучы, артыст Аляксандр Рэва — грамадзянін Украіны. Вельмі патрыятычны хлопец», — сказаў Богдан у каментары выданню the Бабель.

Аляксандр Рэва сапраўды з'яўляецца грамадзянінам Украіны. Ён — удзельнік расійскага тэлепраекта Comedy Club, камедыйны акцёр, шоўмен, акцёр дубляжу. Нарадзіўся ў верасні 1974 года ў Данецку.

З 1995 — удзельнік каманды КВЗ Данецка. З 2000 — удзельнік каманды КВЗ ДПІ «Дрым Цім», а пасля «Утомленные солнцем» горада Сочы (Расія).

З 2006 года — рэзідэнт маскоўскага Comedy Club.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930