Знайсці
30.06.2019 / 11:0316РусŁacБел

Лукашэнка: Беларусь — краіна абсалютна адкрытая, у нас ёсць што паказаць свету

Беларусь надае вельмі вялікую ўвагу развіццю турыстычнай галіны. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з генеральным сакратаром Сусветнай турысцкай арганізацыі Зурабам Палалікашвілі, перадае БелТА.

«Я не буду казаць пра тое, як развіваецца турыстычная галіна ў Беларусі. Напэўна, вам гэта распавёў міністр, і ён лепш ведае. Але вы павінны разумець галоўнае — мы вельмі вялікую ўвагу надаём гэтаму напрамку, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Беларусь — краіна абсалютна адкрытая, і ў нас ёсць што паказаць свету. Той, хто цікавіцца іншым кліматам, вывучае краіны, заўсёды можа быць добрым госцем нашай Беларусі».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера