Знайсці
30.06.2019 / 10:166РусŁacБел

Трамп сустрэўся з Кім Чэн Ынам і стаў першым прэзідэнтам ЗША, які ступіў на зямлю Паўночнай Карэі

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын сустрэліся ў дэмілітарызаванай зоне, якая падзяляе КНДР і Паўднёвую Карэю, і паціснулі адзін аднаму рукі, паведамляе BBC.

Пасля прывітання Трамп перайшоў дэмаркацыйную лінію і ўступіў на тэрыторыю Паўночнай Карэі. Ён стаў першым дзеючым амерыканскім прэзідэнтам, які наведаў КНДР. Кім Чэн Ын сказаў, што рады зноў бачыць Трампа, і ніколі не чакаў, што іх сустрэча адбудзецца ў гэтым месцы.

Затым лідары дзвюх краін прайшлі на тэрыторыю Паўднёвай Карэі. Ын назваў наведванне амерыканскім прэзідэнтам тэрыторыі КНДР мужным і рашучым учынкам. Трамп падзякаваў яму і сказаў, што іх звязвае «вялікая дружба». Лідары дзвюх краін яшчэ раз паціснулі адзін аднаму рукі і пагаварылі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930