Даслаць навіну
Знайсці
29.06.2019 / 18:30 2

Трамп абяцаў Сі Цзіньпіну спыніць тэхналагічную блакаду канцэрна Huawei

ЗША адновяць пастаўкі амерыканскіх тэхналагічных прадуктаў другому па велічыні ў свеце вытворцу смартфонаў. Такое абяцанне Дональд Трамп даў старшыні КНР Сі Цзіньпіну на саміце ў Осака, перадае Deutsche Welle.

Павялічыць выяву

ЗША спыняюць тэхналагічную блакаду кітайскага тэлекамунікацыйнага канцэрна Huawei — аднаго з найбуйнейшых пастаўшчыкоў абсталявання для мабільных сетак і другога па велічыні ў свеце вытворцы смартфонаў. «Я пагадзіўся ізноў дазволіць продаж тэхналагічных прадуктаў Huawei», — сказаў Трамп на прэс-канферэнцыі па выніках саміту краін «вялікай дваццаткі» ў Осака ў суботу, 29 чэрвеня.

Такое абяцанне Трамп даў старшыні КНР Сі Цзіньпін падчас асабістай сустрэчы на палях саміту. Прэзідэнт ЗША адзначыў, што амерыканскія кампаніі, якія пастаўляюць Huawei камплектуючыя, былі незадаволеныя забаронай на супрацоўніцтва з гэтым кітайскім канцэрнам.

Раней Трамп унёс Huawei ў чорны спіс, абвясціўшы яго пагрозай для бяспекі ЗША. Тым самым ён моцна абмежаваў дзелавыя аперацыі амерыканскіх прадпрыемстваў з кітайскім канцэрнам. На прэс-канферэнцыі па выніках саміту G20 Дональд Трамп сказаў, што канчаткова пытанне аб Huawei павінна быць вырашана на гандлёвых перамовах паміж ЗША і Кітаем.

На сустрэчы ў Осака Трамп і Сі Цзіньпін дамовіліся аднавіць перамовы з мэтай ўрэгулявання гандлёвага канфлікту паміж ЗША і КНР, ад якога пакутуюць эканомікі не толькі дзвюх краін, але і ўсяго свету.

NN.by

3
Перфекцыяніст / адказаць
29.06.2019 / 20:29
Непаслядоўны чалавек. Нанёс шкоду у першую чаргу сваім. Нагадвае пуцінскія контрсанкцыі.
0
Казік / адказаць
30.06.2019 / 09:18
Перфекцыяніст, яго мэта - не банкрутства хуаввею, а нагадаць Кітаю, хто мацнейшы. І з гэтага пункту ўсё паслядоўна.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31