Знайсці
29.06.2019 / 15:3437РусŁacБел

Намеснік старшыні БНФ сышоў з партыі на знак пратэсту супраць прысутнасці Кастусёва на гей-парадзе

Намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксандр Стральцоў сышоў з партыі. Такі ягоны ўчынак стаў адказам на тое, што старшыня партыі Рыгор Кастусёў наведаў гей-парад ў Вільні.

«Я сышоў таму, што лічу, што ўдзел старшыні Партыі БНФ, незалежна ад таго, быў ён змушаны або добраахвотны, у гэтай падзеі для мяне, як члена партыі, недапушчальны. Партыя ўсё-такі мае кансерватыўнае аблічча. І ёсць супярэчнасць паміж кансерватыўным абліччам і такімі дзеяннямі», — распавёў палітык у каментары belsat.eu.

Суразмоўца таксама адзначыў, што не пытаўся, ці нехта яшчэ з гэтай прычыны хоча пакінуць Партыю БНФ, бо «кожны адказвае сам за сябе».

Аляксандр Стральцоў паведаміў, што асобнай палітычнай сілы ствараць не збіраецца.

Фотаздымак Рыгора Кастусёва на фоне вясёлкавых сцяжкоў падчас Балтыйскага гей-прайду 8 чэрвеня апублікавала ў фэйсбуку актывістка экалагічнага руху Таццяна Новікава.

У інтэрв’ю «Нашай Ніве» старшыня ПБНФ прызнаў, што наведаў шэсце, каб «сфармаваць свой асабісты падыход» на гэтую тэму.

«Мне, як беларускаму палітыку, цікава было паглядзець, што гэта за мерапрыемства, што гэта за людзі, як яны выглядаюць, што хочуць сказаць гэтым мерапрыемствам. І пабыўшы там, я пачаў лепш разумець гэтых людзей. Маё стаўленне да іх стала менш катэгарычным», — распавёў ён і дадаў, што «нічога страшнага» у гей-прайдзе няма.

Чытайце:
Лідар БНФ Рыгор Кастусёў схадзіў у Вільні на гей-парад

На яго думку, такая акцыя можа таксама праводзіцца ў Мінску, бо зʼяўляецца правам грамадзянаў, а «улады павінны паспрыяць правядзенню такога мерапрыемства, калі яно не будзе парушаць заканадаўства».

Сойм ПБНФ разгледзіць апошнія падзеі

У каментары «Белсату» Рыгор Кастусёў адзначыў, што ў партыі вырашылі не каментаваць сыход Аляксандра Стральцова, пакуль апошнія падзеі не будуць разгледжаныя на партыйным сойме. Сойм мусіць адбыцца ўжо ў гэтую суботу, 29 чэрвеня.

У сваю чаргу былы старшыня Партыі БНФ, а сёння намеснік старшыні Аляксей Янукевіч распавёў, што перад соймам адбудзецца пасяджанне палітычнай камісіі, на якім усё азначанае будзе абмеркаванае.

«Магчыма, мы вынесем на разгляд сойму гэтую сітуацыю, але калі такое адбудзецца, то я буду выступаць за тое, каб гэта было ў закрытым фармаце», — заявіў палітык.

Аляксандр Стральцоў быў сябрам БНФ з 1990 года. Ён належаў да правакансерватыўнага крыла партыі, выступаў за вяртанне ўласнасці дасавецкім уладальнікам і трымаўся канцэпцыі літвінізму.

У 1999—2003 ён ужо прыпыняў сваё сяброўства ў партыі на знак нязгоды з падзелам партыі на КХП-БНФ на чале з Зянонам Пазняком і ПБНФ, якую ўзначаліў Вінцук Вячорка. У 2003—2007 Стральцоў быў намеснікам старшыні Міжнароднай камісіі ПБНФ, а ў 2009—2011 гадах узначальваў Камісію партыйнага навучання. У 2011 годзе ён быў упершыню абраны намеснікам старшыні партыі.

Паводле інф. Белсат

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930