Знайсці
29.06.2019 / 12:0429РусŁacБел

«Мітрапаліт павінен быў кінуць усе свае справы, сустрэцца з дачкой Бурыкіна і папрасіць прабачэння»

Тэолаг Наталля Васілевіч у сябе ў фэйсбуку раскрытыкавала рэакцыю БПЦ на інтэрв'ю Аляксандры Бурыкінай «Нашай Ніве» пра тое, як яе цягам многіх гадоў гвалтаваў бацька — праваслаўны святар.

Канстанцін Бурыкін падчас сустрэчы з мітрапалітам Паўлам

Прайшло ўжо некалькі дзён пасля таго, як Аляксандра Бурыкіна расказала публічна пра сваё жыццё з бацькам, святаром Канстанцінам Бурыкіным, які з самага нараджэння збіваў яе, потым яшчэ і гвалтаваў.

«Расказала толькі маме, на яе магіле»: жудасная споведзь дачкі «бацюшкі са свастыкай» пра тое, што ён рабіў з ёй

Беларускія бацюшкі ў фэйсбуку пішуць «а раптам гэта ўсё для чытання?», «А хіба можна пазбаўляць сану на падставе артыкулаў у газеце?», «А што гэта яна раней маўчала, падобна на заказуху».

БПЦ пра абвінавачванне Бурыкіна ў педафіліі: Мы молімся і спадзяёмся, каб гэта аказалася няпраўдай

Прэс-сакратар БПЦ патлумачыў, чаму «бацюшка са свастыкай» усё яшчэ лічыцца святаром

А ў мяне ёсць толькі адно невялікае пытанне — унутры ў каго-небудзь хоць варухнулася, каб паспрабаваць знайсці Аляксандру, сказаць, што яны ў жаху ад гэтай гісторыі і ад таго, што ёй давялося перажыць, і ад таго, што ўсе вакол маўчалі, і што ёй не было куды пайсці, акрамя магілы маці, каб расказаць пра тое пекла, у якім яна жыве?

Як па-людску, Мітрапаліт павінен быў дзеля гэтага надзвычайнага здарэння кінуць усе свае справы, сустрэцца з гэтай дзяўчынай, паабяцаць падтрымку, папрасіць прабачэння за тое, што царква была для яе адной са скрэпаў таго пекла, у якім яна жыла.

Я ўпэўнена, што ў святароў майго прыходу найпершай інтэнцыяй было б даведацца як Аляксандра адчувае сябе цяпер, ці не патрэбна ёй нейкая дапамога, а не практыкаванне ў аргументах, чаму няма падстаў пазбаўляць сану, чаму нельга перакладаць адказнасць на ўсю БПЦ і г. д. Перакладаць не трэба, насамрэч, таму што сапраўдная царква — гэта тая, якая сама бярэ адказнасць, а не адбіваецца. Сапраўдная царква, а не царква пастаянных адмазак «не бачыў», «не чуў», «усё значна складаней».

«Калі ён біў унучку, я ішла ў ванну, каб не чуць». Ці падазравала цешча «бацюшкі са свастыкай» пра сэксуальны гвалт?

Прыхаджанка царквы «бацюшкі са свастыкай»: Ён абараняў нас ад гэтага… еўрапейскага, заходняга

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930