Знайсці
27.06.2019 / 12:152РусŁacБел

Беларуская грамада ў Чыкага адсвяткавала Купалле ФОТА

24 чэрвеня беларусы Чыкага і ваколіц сабраліся ў адным з чыкагскіх прыгарадаў Glenview на рэчцы North Branch Chicago River, каб адзначыць адно з самых старажытных беларускіх святаў — Купалле. Праграму ладзіла Беларуская грамада ў Чыкага.

Негледзячы на тое, што ў нядзелю двойчы быў доджд, нават раз переходзіў у лівень, дакрануцца да народных традыцый пажадала шмат беларусаў. Дзякуючы ўсім удзельнікам, удалося самае сапраўднае свята. Кожны дзяліўся добрым настроем, і чыкагскае Купалле-2019 атрымалася шчырым ды атмасферным. На свяце спявала Інэса Вінцкевіч, лаўрэат і дыпламант рэспубліканскіх конкурсаў аўтарскай песні. Удзельнікам імпрэзы была таксама паэтка і вядучая сацыяльна-культурнага праекта «Рэзананс» Ала Цяцёркіна.

Дарослыя і дзеці вадзілі купальскія карагоды, спявалі абрадавыя песні і танчылі — рабілі ўсё, што і рабілі нашы продкі, как запрасіць дабрабыт у свае хаты і на сваю Радзіму. Не абмінулі і «Купалінку». Майстраванні, спартовыя гульні, казкі для дзетак, пошукі папараць-кветкі — на кожную хвілінку былі свае заняткі.

Агулам завітала больш за сотню чалавек. Па чыкагскіх абшарах пракацілася мілагучная беларуская мова!

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930