Знайсці
27.06.2019 / 10:1911РусŁacБел

Коля Лукашэнка, Сяргей Румас і старэйшы сын Ірыны Абельскай наведалі матч зборнай Беларусі па пляжным футболе ФОТА

У другім матчы на турніры па пляжным футболе на Еўрапейскіх гульнях зборная Беларусі гуляла са Швейцарыяй. У серыі пенальці перамогу атрымала наша каманда, а матч наведалі Коля Лукашэнка і прэм'ер-міністр Сяргей Румас, піша kp.by

Як паведамляе TUT.BY, на трыбуне Коля Лукашэнка сядзеў у кампаніі невядомай дзяўчыны і Дзмітрыя Абельскага — старэйшага сына кіраўніка лечкамісіі Ірыны Абельскай.

Дзмітрый Абельскі — афтальмолаг і старшы выкладчык кафедры афтальмалогіі БелМАПА, урач аддзялення лазернай мікрахірургіі вока Рэспубліканскага афтальмалагічнага цэнтра на базе 10-й бальніцы.

Фота Святаслава Зоркага

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930