Знайсці
27.06.2019 / 10:106РусŁacБел

Памёр лідар гурта «Высакосны год» Ілля Каліннікаў — аўтар інтэлігентных песень пра гарадское жыццё

Заснавальнік і вакаліст расійскага гурта «Высакосны год» Ілля Каліннікаў памёр ва ўзросце 46 гадоў у адной з маскоўскіх бальніц. Пра гэта паведаміў дырэктар калектыву Аляксей Кан. Прычынай смерці стала спыненне сэрца.

Група «Высакосны год» была заснавана Каліннікавым у 1990 г. у падмаскоўным Фразіна.

Каліннікаў — аўтар хітоў «Метро», «Найлепшая песня пра каханне» і галоўнага саўндтрэку культавага тэлесерыяла «Дальнабойшчыкі» — «Ціхі агеньчык».

«Складана ўспомніць, хто яшчэ ў 1990-я — 2000-я ўмеў так даходліва і лаканічна распавядаць гісторыі ў песнях. Паэтычная інтанацыя Іллі Каліннікава — гэта голас маскоўскага, менавіта маскоўскага інтэлігента, які спрабуе зберагчы ў вялікім горадзе «ціхі агеньчык» сваёй душы, папросту — застацца чалавекам», - напісаў А. Кан.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930