Знайсці
27.06.2019 / 09:2516РусŁacБел

У беларускага добраахвотніка ва Украіне «Ганса», які страціў адно вока, аднаўляецца зрок у другім

Дактары паабяцалі аднаму з беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, берасцейцу Дзмітрыю Рубашэўскаму (пазыўны «Ганс»), што змогуць аднавіць зрок у адным яго воку. Пра гэта Рубашэўскі паведаміў у інтэрв'ю выданню Gazeta.ua.

Нагадаем, Рубашэўскі быў паранены 25 мая. У Дзмітрыя было выбіта адно вока, за другое змагаліся лекары.

«Вельмі мутна [бачу — заўв. Рэд.], і абяцалі аднавіць зрок у воку, што выжыла», — заявіў Рубашэўскі.

Ён удакладніў, што лечыцца на сродкі валанцёраў і народа Украіны. Рубашэўскі адзначыў, што калі зрок адновіцца дастаткова, ён вернецца на фронт.

Дзмітрый ваяваў пад пазыўным «Ганс». На касцы «Ганса» намаляваны рунічны знак «SS» — гвардыі гітлераўскай партыі.

«Паводле палітычных поглядаў я прыхільнік нацыянал-сацыялізму, але не гітлераўскага, не нямецкага. А каб для ўсёй Еўропы. Усё мадэрнізуецца і нацыянал-сацыялізм таксама. Трэба, каб усе жылі разам, краіны дапамагалі адзін аднаму, не было імперыяў», — тлумачыў Рубашэўскі ў інтэрв'ю «Белсату».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031