Знайсці
26.06.2019 / 18:25РусŁacБел

Выкрадзеная жонка нарвежскага мільянера магла быць забітая

Жонка нарвежскага мільянера 69-гадовая Анне-Элісабет Фалкевік Хаген, аб выкраданні якой было заяўлена ў кастрычніку мінулага года, магла быць забітая. Пра гэта паведаміла ў сераду Нарвежскае тэлеграфнае бюро (НТБ) са спасылкай на паліцыю, пішуць інфармагенцтвы.

«Ёсць вялікая верагоднасць таго, што яна стала ахвярай сур'ёзнага крымінальнага злачынства, і мы лічым менш верагодным тое, што маем справу з выкраданнем з эканамічнымі матывамі. Асноўная гіпотэза змененая і заключаецца ў тым, што яна забітая», - сказаў інспектар паліцыі Томі Брёске.

Ён паказаў, што «выкраданне магло быць інсцэніравана, каб схаваць забойства».

У студзені стала вядома, што зламыснікі скралі жонку буйнога нарвежскага інвестара Тома Хагена 31 кастрычніка мінулага года і запатрабавалі выкуп у памеры 9 млн еўра ў крыптавалюце. Анне-Элісабет знікла з свайго дома ў камуне Лёрэнскуг паблізу Осла.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930