Знайсці
26.06.2019 / 18:142РусŁacБел

Міжнароднае агенцтва падвысіла рэйтынг устойлівасці БПС-Сбербанка

Міжнароднае агенцтва Fitch Ratings пацвердзіла рэйтынг БПС-Сбербанка на ўзроўні «B» з прагнозам «Стабільны». Акрамя таго, яно падвысіла рэйтынг устойлівасці БПС-Сбербанка з «b-» да «b».

Спецыялісты падвысілі рэйтынг устойлівасці да «b» па многіх прычынах. «Працяглая гісторыя эфектыўнага карпаратыўнага кіравання і ўдасканаленая сістэма кантролю рызык, якая была ўмацавана пасля крызісу, стабільныя і высокія паказчыкі асноўнага капіталу, а таксама паляпшэнні ў прыбытковасці згладжваюць рызыкі, звязаныя з якасцю актываў», — тлумачаць у Fitch.

БПС-Сбербанк атрымаў максімальна магчымы доўгатэрміновы рэйтынг, які знаходзіцца на адным узроўні і абмежаваны краінавай столлю Беларусі «B». З улікам таго, што 98,4% акцый БПБ-Сбербанка належаць Сбербанку Расіі («BBB-» / прагноз «Пазітыўны»), Fitch лічыць, што падтрымка капіталам ад мацярынскай структуры будзе даступная БПС-Сбербанку ў выпадку неабходнасці.

«Прысваенне Fitch Ratings высокіх рэйтынгаў БПС-Сбербанку толькі пацвярджае яго надзейнасць і ўстойлівасць як у кароткатэрміновай, так і ў доўгатэрміновай перспектыве. За апошнія гады нам удалося істотна знізіць рызыкі і аптымізаваць партфель праблемных актываў на фоне росту па ключавых фінансавых паказчыках», — адзначаюць у БПС-Сбербанку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера