Знайсці
26.06.2019 / 16:502РусŁacБел

Трамп і Пуцін сустрэнуцца на саміце G20

Сустрэча прэзыдэнтаў Расеі і ЗША Ўладзіміра Пуціна і Дональда Трампа заплянаваная на 28 чэрвеня, пасьля першага пасяджэньня саміту G20 у японскай Осацы, паведаміў журналістам памочнік расейскага лідэра Юры Ушакоў.

«Сустрэча з Трампам — арыенціровачна ў дзьве гадзіны, у тры гадзіны — другое рабочае пасяджэньне саміту», — сказаў Ушакоў.

На просьбу ўдакладніць, ці азначае гэта, што на размову лідэраў закладзеная гадзіна, памочнік прэзыдэнта адзначыў: «Прыкладна так, як атрымаецца — цяжка сказаць».

Агучыў ён і парадак дня сустрэчы:

«Шмат што будзе залежаць ад лідэраў, як яны пабудуюць гутарку. Але пытаньні лягічныя: і агульны стан двухбаковых справаў, стратэгічная стабільнасьць, і шматлікія рэгіянальныя канфлікты — тут і Сырыя, і Аўганістан, і Ўкраіна, і Вэнэсуэла, натуральна, іранская праблема і гэтак далей», — сказаў памочнік прэзыдэнта Расеі.

Апошні раз Трамп сустракаўся з Пуціным у фармаце сам-насам у Хэльсынкі ў ліпені 2018 году. Пасьля гэтай сустрэчы амэрыканскія заканадаўцы рэзка раскрытыкавалі Трампа за тое, што ён ня мае жорсткай пазыцыі што да адказнасьці за выяўленае спэцслужбамі ЗША ўмяшаньне ў амэрыканскія выбары 2016 году. Апошнім часам амэрыканскі прэзыдэнт у публічных закліках намякае на жаданьне палепшыць стасункі з Расеяй, у прыватнасьці з Уладзімірам Пуціным.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера