Знайсці
26.06.2019 / 16:1825РусŁacБел

Марзалюк: Асаблівым форсам стала адкасіць ад войска

Дэпутат Ігар Марзалюк пракаментаваў папраўкі аб службе ў войску, якія сёння прыняў у першым чытанні парламент, піша office.life

Марзалюк адзначыў, што ў Беларусі ўсеагульны вайсковы абавязак, а што тычыцца вучобы за мяжой, то адтэрміноўка будзе давацца тым, хто паступіў у замежную ВНУ па накіраванні дзяржавы. Напрыклад, у Маскве можна падрыхтаваць спецыяліста для МЗС па мовах хіндзі і урду.

Дэпутат растлумачыў, што астатнім можна паступіць у ВНУ за мяжой. Але потым трэба адслужыць. Беларускія грамадзяне маюць права паступаць на бюджэтныя месцы ў Расеі.

Мы — не частка Расіі, а Расія — не наша частка. Таму, калі чалавек з'ехаў за мяжу … Хай паступаюць і служаць. У любым выпадку чалавек мае права на паступленне.

Марзалюк таксама лічыць, што цяпер колькасць ільготнікаў па прызыве «зашкальвае».

«Асаблівым форсам стала адкасіць. Прычым для гэтага вельмі часта выкарыстоўваюць і магістратуру, і аспірантуру», — сказаў ён.

Парламентарый прапанаваў параўнаць колькасць тых, хто навучаецца ў аспірантуры і колькасць тых, хто абараняў дысертацыі. Ён адзначыў таксама, што ў аспірантуру зараз ідуць у асноўным для далейшай працы ў навуцы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера