Знайсці
26.06.2019 / 15:191РусŁacБел

Баранавіцкія ўлады вызначылі школу, дзе ў новым навучальным годзе адкрыецца беларускамоўны першы клас

Ён будзе працаваць на базе СШ № 9. Свае заявы, па звестках Intex-press, ужо падалі 6 бацькоў будучых першакласнікаў.

Яшчэ ў маі жыхар горада Генадзь Ясевіч звярнуўся ва ўпраўленне па адукацыі Баранавіцкага гарвыканкама з пытаннем, ці будзе створаны у горадзе беларускамоўны клас. Бо яго сын Зянон восенню пойдзе ў 1 клас, і Генадзь хацеў бы, каб дзіцё атрымлівала адукацыю на роднай мове.

— У нас у сям’і няма строгай традыцыі размаўляць на адной мове. Дома мы ўсе карыстаемся дзвюма: рускай і беларускай. І, на мой погляд, валоданне не толькі рускай, але і роднай вельмі карысна, — распавёў Генадзь.

На той час сям’я Ясевіч была адзінай, якая жадала аддаць сваё дзіця ў такі клас. Генадзь быў упэўнены, што ў 170-тысячным горадзе знойдуцца бацькі, якія таксама захочуць, каб іх сын або дачка вывучалі школьныя прадметы на беларускай мове.

І ў хуткім часе такія ахвотныя знайшліся. Улады пайшлі ім насустрач і адкрылі набор у першы клас з беларускаю моваю навучання.

— Мы самі хацелі, каб нашыя дзеці навучаліся ў 9-й школе. Яна знаходзіцца ў цэнтры горада, туды зручна дабірацца, — адзначае Генадзь.

Па яго словах, у беларускамоўны клас ужо падалі шэсць заяў.

Хто яшчэ жадае, каб яго першакласнік навучаўся на роднай мове, можа падаць дакументы ў СШ №9 для залічэння. Неабходны: медыцынская даведка аб стане здароўя дзіцяці, копія пасведчання аб нараджэнні дзіцяці, заява (запаўняецца на спецыяльным бланку ў школе).

Дарэчы, у Баранавічах існуе два беларускамоўныя класы — абодва ў гімназіі №4.

intex-press.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930