Знайсці
26.06.2019 / 14:49РусŁacБел

Пад Мінскам п'яны бяспраўнік збіў маму з дзіцем у вазку

Здарэнне адбылося ўвечары 25 чэрвеня, піша mlyn.by

«28-гадовы мясцовы жыхар на «Фордзе Арыён» здзейсніў наезд на 40-гадовую мясцовую жыхарку з двухгадовай дачкой у дзіцячым вазку, яны рухаліся ў спадарожным напрамку. Дзіця атрымала цялесныя пашкоджанні і было шпіталізавана. Мама не пацярпела», — распавёў афіцыйны прадстаўнік УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама Сяргей Чабатароў.

Кіроўца з месца аварыі ўцёк і быў затрыманы ў сябе дома. На момант ДТЗ мужчына быў у нецвярозым стане і не меў пасведчання кіроўцы (ніколі не атрымліваў). Таксама ён не быў прышпілены рамянём бяспекі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера