Даслаць навіну
Знайсці
26.06.2019 / 13:22 11

Сніфінг — з’явілася новая небяспека для беларускіх дзяцей

У сваім фэйсбуку афіцыйная прадстаўніца СК Юлія Ганчарова адзначыла, што падчас следчай практыкі перыядычна сустракаеццца адносна новая з’ява пад назвай «сніфінг». Тлумачым, што гэта такое.

Пад прыгожым англійскім словам хаваецца банальная падлеткавая таксікаманія. Калі раней падлеткі нюхалі клей, то цяпер яго замянілі іншыя, але такія ж даступныя рэчывы. Сніфінгам называюць удыханне аэразолей ці газу ад запальніц.

У Беларусі гэтае «хобі» распаўсюджанае пакуль не надта шырока. У Расіі ж са сніфінгам змагаюцца даўно.

Менавіта сніфінгам ці то займаліся, ці то збіраліся заняцца падлеткі ў Наваполацку. Скончылася ўсё бядой, адзін з іх выпаў з акна і загінуў.

Эфект ад удыхання газу адносна кароткі. Газ выцясняе з мозгу кісларод, чым выклікае кароткі перыяд эйфарыі. Вось толькі шкода здароўю наносіцца сур’ёзная. Прычым сніфінгам могуць займацца і дзеці, якія не п’юць і не кураць, бо выглядае гэта як больш бяспечная забаўка. Дый купіць газ для запальніц значна прасцей, чым цыгарэты ці алкаголь.

Нярэдка вынікам сніфінгу становіцца смерць. У Расіі вядома пра цэлы шэраг трагічных гісторый.

Выратаваць пацярпелых ад сніфінгу цяжэй. Пах газу хутка знікае, і дактары не могуць дыягнаставаць, што дзіця, якое ляжыць без прытомнасці, менавіта надыхалася газам.

Таму бацькі і дактары раяць звяртаць увагу на стан і паводзіны сваіх дзяцей.

Асабліва звярніце ўвагу, калі ў дзіцяці перыядычна заўважныя наступныя прыкметы:

  • верхняя частка цела і галава гарачыя (ад прыліву крыві), твар ацякае;
  • раздражненне слізістых верхніх дыхальных шляхоў (нос — чырвоны);
  • вакол вуснаў, асабліва ў кутках рота, адзначаецца аблямоўка раздражнення скуры;
  • ахрыпласць голасу;
  • слабасць, млоснасць і ваніты;
  • грубае расстройства паводзін: агрэсія, падман.

NN.by

4
Cepro / адказаць
27.06.2019 / 08:23
Адыкватник),сваіх дзяцей не маеце? Тады закрыйце свой брыдкі рот. 
6
Той самы / адказаць
27.06.2019 / 09:17
Даеш яшчэ шчыльнейшыя абдымкі з "братской" Расеяй! Колькі ж зь яе ідзе да нас бруду, мярзоцьця і непатрэбшчыны.
16
гоблін / адказаць
27.06.2019 / 09:35
"..Адное л%йно з усходу прэ.."

Дядя, не гоните пургень. Для дябилоф в статье пояснение "..У Беларусі гэтае «хобі» распаўсюджанае пакуль не надта шырока. У Расіі ж са сніфінгам змагаюцца даўно.."

Погоны не жмут?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31