Знайсці
26.06.2019 / 12:08РусŁacБел

Як сумясціць дыстанцыйную адукацыю і еўрапейскі дыплом?

За апошнія дзесяць-дваццаць гадоў такія анлайн-платформы, як Coursera і edX, Open University і многія іншыя, кардынальна змянілі ўяўленне аб дыстанцыйнай адукацыі.

Гэтая тэндэнцыя малапрыкметная сярод беларускіх ВНУ — «ад сесіі да сесіі» да гэтага часу з'яўляецца адзінай альтэрнатывай вочнай адукацыі, якія прапануюць універсітэты Беларусі.

Разам з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам (ЕГУ) у Вільні глядзім, як маладыя беларусы могуць сумясціць дыстанцыйную вышэйшую адукацыю і еўрапейскі дыплом.

З моманту пераезду ЕГУ ў Вільню 651 выпускнік скончыў дыстанцыйныя бакалаўрскія праграмы беларускага ўніверсітэта ў Вільні. Кожны год колькасць выпускнікоў расце. І не дзіўна, паколькі пры паспяховым выкананні патрабаванняў вучэбнай праграмы выпускнік атрымлівае не проста ўнікальныя для ўсходнееўрапейскага рэгіёну веды, але і дыплом еўрапейскага ўзору.

У сучасным свеце асаблівае значэнне набываюць такія навыкі, як крытычнае мысленне, здольнасць ставіць і вырашаць праблемы, ствараць уласнае працоўнае месца, а таксама ўменне пастаянна змяняцца і адаптавацца да новых умоў. Разам з гэтым сыходзіць у мінулае і традыцыйнае ўяўленне аб вышэйшай адукацыі, уласцівае ўніверсітэтам так званага гумбальтаўскага тыпу. Сучасныя тэхналогіі дазваляюць сфармаваць важныя навыкі і кампетэнцыі, застаючыся гнуткім і мабільным.

Рыгор Мінянкоў

«Навучанне на дыстанцыйных праграмах бакалаўрыяту ЕГУ дае магчымасць шматлікім беларусам атрымаць сучасную адукацыю пры адсутнасці магчымасці выехаць з краіны на працяглы тэрмін», — упэўнены прафесар-эмерыт, кіраўнік Дэпартамента сацыяльных навук ЕГУ Рыгор Мінянкоў.

Для паступлення на бакалаўрскія праграмы ЕГУ дыстанцыйнай формы навучання «Еўрапейская спадчына», «Медыя і камунікацыя», «Сусветная палітыка і эканоміка», а таксама праграму бесперапыннага навучання «Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза» абітурыенту дастаткова запоўніць электронную анкету на аснове адзнак са школьнага атэстата або дыплома каледжа і 29 чэрвеня здаць экзамен па эсэ ў Мінску. Пры паступленні на праграму «Візуальны дызайн» абітурыентам замест эсэ неабходна здаць уступны экзамен па кампазіцыі.

Дыстанцыйнае навучанне ў ЕГУ — гэта сумяшчэнне інтэнсіўнага анлайн-навучання з пяццю вочнымі сесіямі ў Вільні на працягу навучальнага года. Пры гэтым прынцыповае адрозненне ЕГУ ад завочнага навучання ў іншых беларускіх універсітэтах заключаецца ў тым, што студэнт пастаянна працуе на працягу семестра: чытае літаратуру, абмяркоўвае яе з калегамі на віртуальных форумах, здае пісьмовыя працы праз сістэму дыстанцыйнага навучання Moodle, бярэ ўдзел у анлайн-семінарах праз BlueJeans.

Важна адзначыць, што дыстанцыйнае навучанне вядзецца па тых жа вучэбных планах, што і на вочным аддзяленні. А гэта значыць, што навучальныя планы і змест курсаў ідэнтычныя для ўсіх студэнтаў бакалаўрыяту. Выпускнікі дыстанцыйнай формы навучання атрымліваюць усё тыя ж навыкі і кампетэнцыі, што і «вочнікі». Пры гэтым дыстанцыйнае навучанне больш даступна з фінансавага пункту гледжання — пры паступленнi у 2019 годзе максімальны кошт навучання для грамадзян і пастаянных рэзідэнтаў Беларусі складае €600 у семестр.

Шмат у каго можа ўзнікнуць пытанне, наколькі якасным можа быць дыстанцыйны фармат навучання, як ён арганізаваны.

Аляксандр Пупцаў

Старшыня Сенату ЕГУ прафесар Аляксандр Пупцаў запэўнівае: «ЕГУ пачаў актыўна развіваць дыстанцыйныя адукацыйныя праграмы з 2004 года ў цесным супрацоўніцтве з універсітэтам Штата Нью-Ёрк. За апошнія 14 гадоў працы ў Вільні выкладчыкі ўніверсітэта набылі велізарны досвед у распрацоўцы дыстанцыйных курсаў і іх выкладанні».

Акрамя гэтага, студэнтам дыстанцыйнай формы навучання даюцца тыя ж магчымасці, што і іх калегам з вочнага аддзялення. Пасля залічэння на першы курс студэнтам дыстанцыйнага бакалаўрыяту адкрываецца бясплатная гадавая шматразовая Шэнгенская віза. Студэнты дыстанцыйнай формы навучання могуць удзельнічаць у праграме міжнародных студэнцкіх абменаў і практык Эразмус+, удзельнічаць у навуковых канферэнцыях і семінарах, якія арганізуюцца ЕГУ, а таксама ў конкурсах студэнцкіх сацыяльных і навуковых праектаў.

У 2019 годзе Еўрапейскі гуманітарны універсітэт запрашае выпускнікоў школ і ССНУ Беларусі на бакалаўрскія праграмы дыстанцыйнай формы навучання:

  • Візуальны дызайн
  • Еўрапейская спадчына
  • Медыя і камунікацыя
  • Сусветная палітыка і эканоміка
  • Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза

Здача ўступных экзаменаў праходзіць 29 чэрвеня ў Мінску. Грамадзянам і сталым рэзідэнтам Беларусі даюцца 50% і 100% гранты на пакрыццё навучання.

Падача дакументаў — да 3 ліпеня.

Падрабязнасці на сайце: EHU.LT, па тэлефоне +370 5 2639650, у Skype: QuestionEHU, а таксама ў Facebook і VK.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930