Знайсці
25.06.2019 / 22:332РусŁacБел

Брэйк-данс і сёрфінг могуць стаць алімпійскімі відамі спорту

Сесія Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) ухваліла ўключэнне брэйк-данса ў спаборніцкую праграму Алімпійскіх гульняў 2024 года ў Парыжы, піша tass.ru.

Таксама ў аўторак у Лазане былі папярэдне ўключаны ў праграму Гульняў-2024 сёрфінг, скалалазанне і скейтбордынг, якія ўвойдуць у праграму Алімпіяды-2020.

Брэйк-данс дэбютаваў у якасці алімпійскага віду спорту на юнацкіх Гульнях 2018 года, якія прайшлі ў Буэнас-Айрэсе ў кастрычніку, першым у гісторыі чэмпіёнам у гэтай дысцыпліне стаў расеец Сяргей Чарнышоў.

Прапанову ўключыць чатыры віды спорту ў алімпійскую праграму Гульняў у Парыжы было падтрымана членамі МАК аднагалосна. У брэйк-дансе 16 мужчын і 16 жанчын павінны разыграць два камплекты ўзнагарод.

Упершыню ў гісторыі алімпійскага руху медалі ў скалалазанні, скейтбордынгу і сёрфінгу будуць разыграныя ў наступным годзе на Гульнях у Токіа. Канчатковае рашэнне будзе прынята выканкамам МАК у снежні 2020 года.

Алімпійскія гульні 2024 года ў Парыжы пройдуць ад 24 ліпеня да 11 жніўня.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930