Даслаць навіну
Знайсці
25.06.2019 / 22:15 9

Самая стыльная чыноўніца краіны перайшла ў «Белдзяржхарчпрам»

Ія Малкіна прызначаная намеснікам старшыні дзяржканцэрна «Белдзяржхарчпрам». Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове ўрада № 415.

Павялічыць выяву

Фота ecoidea.by.

Ія Малкіна скончыла юрыдычны факультэт БДУ (1997), а таксама Акадэмію кіравання пры прэзідэнце (2000). Працавала ў Дэпартаменце гуманітарнай дзейнасці пры прэзідэнце, у Міністэрстве сельскай гаспадаркі, Міністэрстве прыродных рэсурсаў.

Яна — жонка Віктара Кучынскага. Былы паплечнік Аляксандра Лукашэнкі некалі праславіўся тым, што сабраўся з гранатамётам у руках абараняць кіраўніка краіны.

Да мая 2019-га Ія Малкіна была першым намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, пакуль не звольнілася па сканчэнні тэрміну кантракту.

Яна была адной з аўтарак кнігі «Фінансавая дыета», якая выйшла пад рэдакцыяй колішняга памочніка прэзідэнта ў пытаннях эканомікі Кірыла Рудага і была ўспрынятая як маніфест ліберальна настроенай часткі чынавенства.

Ію Малкіну называюць самай стыльнай чыноўніцай найвышэйшых шэрагаў. Сапраўды, хто яшчэ адважваўся апранаць рваныя джынсы ці хіпстарскія акуляры?

Чытайце: Міністэрства прыродных рэсурсаў можа ўзначаліць самая стыльная чыноўніца — жонка «гранатамётчыка» Кучынскага ФОТЫ

NN.by

0
Дед Мороз / адказаць
26.06.2019 / 00:00
Не совсем понял зачем вообще нужен Белгоспищепром в Беларуси?!
Пристроить чтобы не была тунеядкой?! Так себе решение :)

0
Niemand / адказаць
26.06.2019 / 00:24
Гєта падкрєслівае натуральнасць і цєласнасць яе постаці. Бо менавіта у' "дзяржхарчпраме" слова "карьіта" набьівае сваьо першаснае, сапрау'днае значєнне.
1
Алесь1863 / адказаць
26.06.2019 / 07:27
Матёрый, юрыст кіраваў пытаннямі будаўніцтва АЭС і завода АКБ. Так што нарм усё
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31