Даслаць навіну
Знайсці
25.06.2019 / 21:55

Выйшла кніга пра лагер ваеннапалонных у Масюкоўшчыне

Кніга «Масюкоўшчына. Трагедыя савецкіх ваеннапалонных» выйшла ў выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», паведаміў БелТА дырэктар выдавецтва Уладзімір Андрыевіч.

«Кніга пра адну з самых трагічных старонак гісторыі вайны ў Беларусі - масавае знішчэнне савецкіх вайскоўцаў у Масюкоўшчынскім лагеры ваеннапалонных - пабачыла свет на беларускай, рускай і англійскай мовах, - адзначыў дырэктар. - Выданне праілюстравана гістарычнымі і сучаснымі фотаздымкамі, фотакопіямі архіўных дакументаў, якія сведчаць аб бязлітаснай эксплуатацыі і масавым знішчэнні савецкіх ваеннапалонных».

Як вядома, трагічна склаўся лёс абсалютнай большасці такіх чырвонаармейцаў. «У 1941 году вермахтам было ўзята ў палон каля 3,4 млн ваеннаслужачых Чырвонай Арміі. Да канца студзеня 1942-га ў жывых засталіся каля 1,4 млн чалавек, 2 млн былі расстраляныя, загінулі ад голаду, холаду, хвароб у нацысцкіх лагерах або падчас транспарціроўкі у месцы зняволення. 

Лагер савецкіх ваеннапалонных у Масюкоўшчыне існаваў самы працяглы перыяд: ад ліпеня 1941-га да ліпеня 1944 года. За гэты час у ім загінулі звыш 80 тыс. чалавек», - распавёў Уладзімір Андрыевіч.

Лагер у Масюкоўшчыне (Шталаг №352) быў адным з найбуйнейшых у Беларусі па колькасці загінуўшых у ім савецкіх ваеннапалонных.

Бесчалавечнае стаўленне да савецкіх ваеннапалонных нацысты тлумачылі тым, што кіраўніцтва СССР не падпісала міжнародную Жэнеўскую канвенцыю, якая бараніла правы тых, хто трапіў у палон падчас вайсковых дзеянняў. 

Кніга «Масюкоўшчына. Трагедыя савецкіх ваеннапалонных» працягвае серыю «Беларусь. Трагедыя і праўда памяці», якая выдаецца ў рамках акцыі «Беларусь памятае». У ёй ужо выйшлі кнігі «Хатынь. Трагедыя беларускага народа», «Трасцянец. Трагедыя народаў Еўропы», «Боль і гнеў. Халакост і супраціў у Наваградку».

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30