Знайсці
25.06.2019 / 21:3910РусŁacБел

НАТА: У Расіі ёсць час да жніўня — пасля мы пачнём адказваць

У аўторак генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заявіў на прэс-канферэнцыі ў Бруселі, што ў Расіі ёсць час да жніўня, каб знішчыць свае крылатыя ракеты 9M729, што парушаюць умовы міжнароднай дамовы аб ракетах сярэдняй і меншай далёкасці (ДРСМД), піша bbc.com.

У адваротным выпадку, папярэдзіў Столтэнберг, НАТА прыме меры ў адказ. У расійскай Дзярждуме назвалі заяву Столтэнберга смеху вартай.

Падпісаны ў 1987 годзе дагавор РСМД можа страціць сілу 2 жніўня.

НАТА спадзяецца, што Расія зробіць адказны выбар, але не бачыць прыкметаў таго, што Крэмль гатовы выканаць патрабаванні Паўночнаатлантычнага альянсу і знішчыць ракеты, заявіў генеральны сакратар НАТА.

«Расея працягвае распрацоўку новай ракеты. На тое, каб выратаваць дагавор (ДРСМД), застаецца пяць тыдняў», — дадаў ён.

Па словах Столтэнберга, альянс не плануе размяшчаць у Еўропе новыя ракеты наземнага базавання.

«Наш адказ будзе вывераным, скаардынаваным і абарончым. Мы не будзем паўтараць таго, што робіць Расея. Мы не хочам новай гонкі ўзбраенняў. Але раз Расея размяшчае новыя ракеты, мы павінны быць упэўненыя, што наша абарона застаецца надзейная і эфектыўная», — сказаў Столтэнберг.

У расійскім парламенце адрэагавалі на заяву Столтэнберга са скепсісам.

«Калі казаць пра словы Столтэнберга, то яны проста выклікаюць смех скрозь слёзы. Таму што маецца на ўвазе, што адзін бок — наш — павінен выконваць дамову, а ЗША і НАТА — не павінны. Яны што, прабачце за выраз, дурняў знайшлі — інакш ніяк гэта не назавеш», — заявіў намеснік старшыні камітэта па абароне Дзярждумы Юрый Швыткін у эфіры радыё Sputnik.

Кіраўнік камітэта па абароне Дзярждумы Уладзімір Шаманаў у гутарцы з РІА Навіны назваў Столтэнберга безадказным балбатуном.

Лёс дамовы

Дамова аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці была падпісаная лідарамі ЗША і СССР у снежні 1987 года. Яе называлі пачаткам канца халоднай вайны.

Дакумент забараняе абедзвюм краінам выкарыстоўваць і разгортваць балістычныя і крылатыя ракеты наземнага базавання сярэдняй (1000—5500 км) і малой (500—1000 км) далёкасці.

Іншыя ядзерныя дзяржавы — у тым ліку Кітай — не падпісвалі ДРСМД.

Вашынгтон неаднаразова абвінавачваў Маскву ў парушэнні палажэнняў дакумента з-за распрацоўкі Расіяй крылатай ракеты наземнага базавання 9М729 (SSC-8 па класіфікацыі НАТА), далёкасць якой, па сцверджанні амерыканскага боку, не адпавядае ўмовам дагавора.

Расійскі бок, у сваю чаргу, абвінавачвае ЗША ў размяшчэнні пускавых установак для сістэм СПА ў Румыніі, якія могуць аснашчацца ў тым ліку крылатымі ракетамі сярэдняй далёкасці.

Гаворка ідзе пра комплекс Aegis Ashore, які заступіў на баявое дзяжурства на ваеннай базе Дэвэсэлу ў Румыніі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930