Знайсці
25.06.2019 / 18:581РусŁacБел

Трамп пагражае знішчыць Іран, калі той атакуе «што-небудзь амерыканскае»

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыгразіў Ірану «велізарнай сілай» аж да знішчэння ў выпадку атакі на Злучаныя Штаты. 

«Любы напад Ірана на што-небудзь амерыканскае будзе сустрэты з велізарнай і пераважнай сілай. У некаторых абласцях пераважная будзе азначаць знішчэнне», - напісаў ён у твітары.

«Больш ніякага Джона Кэры і Абамы!» - дадаў прэзідэнт ЗША, маючы на ​​ўвазе свайго папярэдніка і былога дзяржсакратара, якія заключылі ў 2015 годзе ядзерную здзелку c Іранам, якую Трамп разарваў у 2018-м.

Гэты твіт кіраўніка Белага дома стаў рэакцыяй на словы прэзідэнта Ірана Хасана Роухані: той пасля таго, як Вашынгтон увёў санкцыі супраць іранскага кіраўніцтва і ваеначальнікаў, заявіў, што амерыканскую адміністрацыю «ахапіла разумовая непаўнавартаснасць» і яна не ведае, што робіць.

Напярэдадні амерыканскія ўлады ўвялі жорсткія санкцыі супраць вышэйшага кіраўніцтва Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі, а сам КВІР абвясцілі тэрарыстычнай арганізацыяй. У адказ Іран прызнаў тэрарыстычнай арганізацыяй амерыканскае Цэнтральнае камандаванне, а Штаты - «дзяржавай - спонсарам тэрарызму».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930