Знайсці
25.06.2019 / 16:22РусŁacБел

На панарамы «Яндэкса» патрапілі праводзіны асуджанага па наркатычным артыкуле 

Як піша citydog.by, на абноўленых вулічных панарамах Мінска ад «Яндэкса» ўдзельнікі руху Legalize Belarus заўважылі адну незвычайную. Ля ўваходу ў УУС Савецкага раёна (завулак Якуба Коласа, 3) група людзей пазіруе для некалькіх фатографаў.

Панараму зрабілі месяц таму, 24 мая 2019 года. На ёй захаваны момант фінальнай фатаграфіі сяброў, якія праводзяць мінчука ў выпраўленчую калонію №2 г. Бабруйска. 26 чалавек у апошні раз сустрэліся з асуджаным, каб падтрымаць яго і выказаць салідарнасць.

Хто гэта — Антон Б.? Ён быў адным з васьмі ўдзельнікаў хатняй вечарынкі ў Мінску, дзе пасля ўжывання забароненага рэчыва загінула дзяўчына. У гэтым годзе яго прысудзілі да 3 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу — на «хімію».

Але пазней пракуратура абскардзіла прысуд, і пасля перагляду суд змяніў меру пакарання на больш строгую: выпраўленчую калонію — «зону» замест «хіміі».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера