Даслаць навіну
Знайсці
25.06.2019 / 15:10 93

Севярынец больш не падае рукі Кастусёву, бо той з'ездзіў на гей-парад

Некаторыя беларускія апазіцыянеры дзеляцца гісторыяй пра тое, што пасля ўдзелу старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва ў гей-парадзе ў Літве з ім перастаў за руку вітацца сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец. Ці праўда гэта? Высветліў «Беларускі партызан». 

Павялічыць выяву

Фота радыё «Свабода».

Рыгор Кастусёў кажа, што з Паўлам Севярынцам апошнім часам рэдка сустракаецца.

— Да мяне таксама дайшла чутка, што Павел усё гэта вельмі негатыўна ўспрыняў, — кажа Рыгор Андрэевіч. — У яго ацэнка па такіх шуневіцкіх, зэкаўскіх законах. Павел чамусьці ўспрымае сітуацыю па паняццях.

Але я з ім асабіста на гэтую тэму не гаварыў, разборкі не ладзіў. Хоць мне многія распавядаюць пра тое, што гэта так. Але, мабыць, пра гэта лепш у самога Паўла спытаць.

Астатнія прадстаўнікі апазіцыі са мной за руку быццам бы вітаюцца (смяецца).

Я чытаў каментары і ў сацыяльных сетках, і на форумах, якія былі пад навінамі аб гей-парадзе ў Літве. Ясная справа, што ў самім парадзе я ўдзелу не браў, але прысутнічаў там крыху больш за гадзіну, назіраў, як фармавалася калона. Шчыра скажу: я ў шоку не ад гей-параду, а ад каментароў! Некаторыя прапануюць ледзь не забіваць людзей з нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыяй! Прычым гаворыцца пра гэта зусім адкрыта. Я не чакаў такога. Гэта на самай справе страшна… 

Павел Севярынец сказаў «Беларускаму партызану», што сапраўды перастаў падаваць руку Рыгору Кастусёву.

Павялічыць выяву

— Калі кансерватар бярэ ўдзел у гей-парадзе і пры гэтым не перастае быць кансерватарам, то, хутчэй за ўсё, гэта фарысейства, — выказвае сваё меркаванне Севярынец. — Такім людзям у прынцыпе не варта падаваць руку…

— А раней вы віталіся, падавалі руку адзін аднаму?

— Так, віталіся. Але… Разумееце, на мой погляд, трэба выбіраць адно з двух: або ты ўдзельнічаеш у гей-парадах, або ты кіраўнік партыі БНФ.

NN.by

1
Common Sense / адказаць
27.06.2019 / 04:34
Дзе фотаздымкі Кастусёва ў латэксных майтках?
3
хамса / адказаць
27.06.2019 / 06:22
Жвір у 22:52, тады ўжо абДРУГоўка.. а вы мне што - друг..і ? )
1
Жвір / адказаць
27.06.2019 / 09:55
хамса,
вы мне што ?
Vy ž tut nieadnojčy ūžo pisali, što ja Vam ... :) Bylo navat takoje, što pan Mad. až zmiascic` admoviūsia, pačyrvanieūšy... Alie ciapier u mianie josc` sviedka, što ja byū z Vami, pavažanaja jaunkundze, calkam ščyry... To bok ja nie davaū Vam nahody zviartacca da mianie na što, a Vy -  jak sabie chočacie...:)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31