Знайсці
25.06.2019 / 12:21РусŁacБел

Маршрутчыка, які трапіў у смяротнае ДТЗ пад Валожынам, прысудзілі да шасці гадоў калоніі

24 чэрвеня суд Валожынскага раёна абвясціў прыгавор кіроўцу маршруткі, які восенню мінулага года вёз пасажыраў з Мінска ў Гродна, не заўважыў, што з-за рамонту дарога змяняе напрамак, і трапіў у ДТЗ. У аварыі загінулі два чалавекі, яшчэ 13 атрымалі траўмы, піша TUT.BY.

Нагадаем, ДТЗ 18 кастрычніка 2018 года, каля 19.40. 46-гадовы жыхар Гродна, кіруючы маршрутным таксі Mercedes-Benz, на 74-м кіламетры дарогі М6 Мінск — Гродна, дзе адбывалася рэканструкцыя трасы і на праезнай частцы быў зменены кірунак руху, не ўлічыў дарожную абстаноўку і сутыкнуўся з раздзяляльным бетонным плотам.

У выніку ДТЗ двое пасажыраў загінулі: 66-гадовая жанчына памерла на месцы, 71-гадовы мужчына — у бальніцы. Кіроўца і 13 пасажыраў маршрутнага таксі, сярод якіх 11-гадовая і пяцігадовая дзяўчынкі, жанчына на 5-м месяцы цяжарнасці, з траўмамі рознага характару былі шпіталізаваны.

Кіроўцу аказалі медычную дапамогу, пасля чаго яго ўзялі пад варту.

Суд Валожынскага раёна прызнаў вінаватым 46-гадовага вадзіцеля-іпэшніка ў парушэнні правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух чалавек, прычыненні цяжкіх і менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў (ч. 3 арт. 317 КК Беларусі). Яму прызначылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 6 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі на тэрмін 5 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930