Знайсці
25.06.2019 / 11:1410РусŁacБел

На «бацюшку са свастыкай» завялі справу за сэксуальны гвалт у дачыненні да малой дачкі

Шэраг беларускіх тэлеграм-каналаў пачалі намякаць, што «бацюшка са свастыкай» Канстанцін Бурыкін мог мець сэксуальную сувязь з непаўналетнімі.

Чытайце Расследаванне: як «бацюшка са свастыкай» распараджаўся бюджэтнымі мільярдамі

Напачатку мая пра гэта паведаміў канал «Кульгавы д'ябал», напісаўшы, што ў дачыненні Бурыкіна праводзіцца праверка па артыкуле 157 Крымінальнага кодэкса — гэта заражэнне ВІЧ. «Гаворка пра кагосьці з дзяцей», — удакладнілі аўтары. 

А 25 чэрвеня падобную інфармацыю агучыў блогер NEXTA, напісаўшы са спасылкай на матэрыялы пракуратуры, што Бурыкін цягам некалькіх год «ажыццяўляў гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характара ў дачыненні непаўналетняй». 

Асоба пацярпелага (ці пацярпелай) не называецца. 

У Следчым камітэце «Нашай Ніве» пацвердзілі інфармацыю аб існаванні яшчэ адной справы ў дачыненні Бурыкіна. 

«УСК па Мінску расследуецца крымінальная справа па ч. 3 арт. 167 (гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характара ў дачыненні заведама малалетняга) у дачыненні Канстанціна Бурыкіна», — сказала нам Юлія Ганчарова.

Інфармацыю пра магчымае заражэнне ВІЧ яна пацвердзіць не можа: «хутчэй за ўсё, аўтары памыліліся і замест «167» напісалі «157», — адрэагавала яна на допіс у тэлеграм-канале.

Праз некалькі гадзін намеснік генпракурора Аляксей Стук на прэс-канферэнцыі паведаміў, што пацярпелая па справе Бурыкіна, якога яшчэ называлі «бацюшка са свастыкай», — яго старэйшая дачка, піша Tut.by

«Гэтыя падзеі былі з 2012 па 2016 год, а дачка 1999 года нараджэння», — патлумачыў ён.

Па словах намесніка генпракурора, дзяўчына ўжо стала даваць паказанні. Журналісты адзначылі, што раней дачка бараніла бацьку.

«Яна баялася, ён досыць дэспатычны чалавек», — адзначыў Стук.

Чытайце. Дачка «бацюшкі са свастыкай»: Я стараюся забыць ранейшае жыццё

Такім чынам, у дадатак да тэрміна за незаконнае захоўванне зброі, Бурыкіну пагражае пакаранне за яшчэ два крымінальныя артыкулы — растрата і «сэксуальныя дзеянні».

«Бацюшка са свастыкай» — грамадзянін Расіі. Пасля адбыцця пакарання ён мае быць дэпартаваны з краіны.

Чытайце: «Бацюшку са свастыкай» выставілі новыя абвінавачванні — яму пагражае яшчэ 7 гадоў зняволення

Чытайце: «Наша Ніва» здабыла новыя шакуючыя ФОТЫ «бацюшкі са свастыкай»

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930