Знайсці
25.06.2019 / 07:3012РусŁacБел

ПАРЕ прагаласавала за вяртанне Расіі

У аўторак, 25 чэрвеня дэпутаты Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) пасля амаль дзевяцігадзіннага абмеркавання прынялі рэзалюцыю, якая дазваляе расійскай дэлегацыі вярнуцца да працы ў асамблеі (118 прагаласавалі «за», 62 «супраць», 10 «устрымаліся»), піша РБК.

Рэзалюцыя была падрыхтавана на аснове даклада «Удасканаленне працэсу прыняцця рашэнняў Парламенцкай асамблеі адносна паўнамоцтваў і галасавання».

Яна прапаноўвала дадаць у правілы работы ПАРЕ фармулёўку, якія абвяшчаюць, што «правы членаў галасаваць, выступаць і быць прадстаўленымі ў Асамблеі і яе органах не могуць быць прыпыненыя або адкліканы праз аспрэчванне або перагляд паўнамоцтваў».

Такім чынам, у аўторак расейская дэлегацыя зможа ўзяць удзел у працы асамблеі, а 26 чэрвеня ПАРЕ будзе галасаваць за новага генсакратара арганізацыі, які зменіць Турб'ерна Ягланда і ўступіць у пасаду восенню гэтага года - галасы расійскіх парламентарыяў таксама будуць улічаныя. Расія, аднак, пакідае за сабой права пакінуць Асамблею, калі яе дэлегацыю абмяжуюць ў якіх-небудзь правах.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930