Знайсці
24.06.2019 / 20:04РусŁacБел

Паэтка Наста Кудасава: «Хочацца быць ідэальнай»

Наста Кудасава, паэтка, якая ў 2016 годзе за паэтычны зборнік «Маё невымаўля» атрымала прэмію беларускага ПЭН-цэнтру за найлепшую кнігу году распавядае «Радыё Свабода», наколькі цікавае жыцьцё ў яе родным Рагачове, як і чаму яна піша вершы, куды ёй хочацца паехаць і што ў яе жыцьці найважнейшае. І чытае два вершы з кнігі, якую рыхтуе да друку.

Наста Кудасава.

Наста Кудасава распавядае, наколькі цікавае жыцьцё ў яе родным Рагачове, як і чаму яна піша вершы, куды ёй хочацца паехаць і што ў яе жыцьці найважнейшае. І чытае два вершы з кнігі, якую рыхтуе да друку.

Пра краіну

«Мне здаецца, што ў сэнсе таго, што нічога не адбываецца і час спыніўся, — гэта датычыць увогуле ўсёй нашай краіны. Я пажыла, павандравала, разабралася крыху, і мне здаецца, што амаль усюды, у любым маленькім горадзе, куды ні прыедзь, адчуваньне нейкай такой задухі, як быццам мы ўсе выпалі з кантэксту агульнаэўрапейскага жыцьця і варымся ў сваім уласным соку».

Што можна рабіць у Рагачове?

«Я вось хаджу гуляць у інтэлектуальныя гульні раз на два тыдні. Тут у нас зьявілася такая забаўка сёлета. У асноўным моладзь тусуецца якраз там. Раз на два тыдні мы прыходзім у кавярню і гуляем у гэтыя гульні. Гэта нейкі такі выхад у людзі. У прынцыпе, нічога большага ў нас няма».

Наста Кудасава. Фота: Анна Трутнева

А ў тэлевізары што?

«Я ў тэлевізары гляджу чэмпіянат Італіі па футболу».

Пра літаратурную вядомасьць

«У нашых варунках, у якіх мы жывём тут у Беларусі, калі ты хочаш, каб пра цябе ведалі, трэба ўвесь час варушыцца самому, мабыць. То бок я заўважыла, што на слыху звычайна тыя аўтары, якія самі пра сябе неяк там распавядаюць у сацыяльных сетках, увесь час прыцягваюць да сябе ўвагу. Можа быць, у маленькім горадзе таксама трэба самой прапаноўваць сябе. Але неяк не атрымлівалася. Я сама сябе прапаноўваць ня ўмею».

Любімыя вершы

«Ёсьць такія вершы-імпульсы, якія ствараюцца па натхненьні. Гэта мае любімыя вершы, таму што ты ніколі ня ведаеш, як гэта адбываецца, гэта такі цуд для цябе. То бок ты ня ведаеш, як ён напісаўся, як яго можна паўтарыць, растлумачыць».

Галоўнае ў паэтычнай творчасьці

«Галоўнае, канешне, — быць закаханай». (…) Мне б самой хацелася пісаць такія вершы, пасьля якіх хочацца жыць. Каб гэты надрыў адчуваўся».

Навошта патрэбная паэзія

«Я думаю, што без паэзіі жыць нельга, але навошта яна — я ня ведаю. (…) Паэзія — гэта такі ж цуд, як нейкая музыка, як нейкая мэлёдыя, якая, скажам, робіць паветра вакол нас прыгажэйшым, каб мы адчувалі сябе трошку больш напоўненымі, а не бессэнсоўнымі».

Ян Максімюк, Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930