Даслаць навіну
Знайсці
24.06.2019 / 19:53 3

У аўторак зноў ушчэнт перакрыюць цэнтр Мінска — ад 8.30 да 15.30 КАРТА

У Мінску 25 чэрвеня з 8.30 зменіцца рух гарадскога пасажырскага транспарту ў сувязі з правядзеннем спаборніцтваў па велагонках і абмежаваннем руху ўсіх відаў транспарту.

ДАІ Мінска паведаміла, што рух у сувязі з велагонкай будзе абмежаванае як мінімум да 15.30.

Маршрут велагонкі пройдзе па наступных вуліцах: Інтэрнацыянальная, Янкі Купалы, Куйбышава, Алаізы Пашкевіч, Багдановіча, Старажоўская (разварот перад скрыжаваннем Старажоўскай і Камуністычнай), Старажоўская, Максіма Багдановіча, Няміга, Раманаўская Слабада, Кальварыйская, Ціміразева (разварот на скрыжаванні вуліц Ціміразева і Лесі Украінкі), Ціміразева, Кальварыйская, Раманаўская Слабада, Няміга, Багдановіча, Янкі Купалы (паварот на другое кола на вуліцы Куйбышава), Інтэрнацыянальная.

Павялічыць выяву

Пра тое, як зменіцца рух грамадскага транспарту, паведамілі БелТА ў «Мінсктрансе».

Рух аўтобусных маршрутаў № 73, 130, 151Э, 190Э, 219, 225, 227, 419, 420 у напрамку МКАД будзе арганізаваны па пр. Пераможцаў, вул. Нарачанскай, Ціміразева і далей па маршрутах, у зваротным напрамку - па вул. Ціміразева, Радужнай, пр. Пераможцаў.

Аўтобусы №24 паедуць ад вул. Талстога па вул. Маскоўскай, Бабруйскай, пр. Незалежнасці, вул. Кісялёва, Куйбышава і далей па маршрутах у прамым напрамку, назад - ад вул. Куйбышава па пр. Машэрава, Незалежнасці, вул. Бабруйскай, пл. Мяснікова і далей. 

Аўтобусы №38 ад вул. М.Багдановіча пройдуць па пр. Машэрава, Незалежнасці, вул. Бабруйскай, пл. Мяснікова, вул. Талстога ў прамым напрамку, у адваротным - ад вул. Талстога па вул. Маскоўскай, Бабруйскай, пр. Незалежнасці, вул. Кісялёва, М.Багдановіча і далей па маршруце. Аўтобусы №57 будуць рухацца ад вул. Янкі Купалы па пр. Незалежнасці, Гарадзкі Вал, Нямізе, пр. Дзяржынскага і далей па маршруце ў прамым напрамку, ад пр. Дзяржынскага па вул. Цэткін, Бабруйскай, пр. Незалежнасці, вул. Янкі Купалы і далей - у адваротным.

Рух аўтобусаў №91 будзе арганізавана ад вул. Багдановіча па пр. Машэрава, Пераможцаў і далей па маршруце ў абодвух напрамках.

Аўтобусы № 40, 50С, 163 паедуць ад вул. Кальварыйскай па вул. Цэткін, Маскоўскай і далей па маршрутах у абодвух напрамках.

Аўтобусы № 23, 74С з боку пр. Дзяржынскага пройдуць па вул. Цэткін, Бабруйскай, пр. Незалежнасці, Гарадзкі Вал, Нямізе да прыпынку «Раманаўская Слабада» у прамым напрамку, у зваротным напрамку па вул. Нямізе, пр. Дзяржынскага і далей па маршрутах.

Аўтобусы №65 з боку вул. Маскоўскай будуць рухацца па вул. Бабруйскай, пр. Незалежнасці, Гарадскім Вале, Нямізе да прыпынку «Раманаўская Слабада» у прамым напрамку, назад паедуць па вул. Нямізе, Мяснікова і далей па маршруце.

Рух тралейбусных маршрутаў № 9, 13, 57 ад вул. Кальварыйскай будзе арганізаваны па вул. Цэткін, Бабруйскай да прыпынку «АВ Цэнтральны» ў абодвух напрамках.

Тралейбусы № 39, 77 з боку пр. Пушкіна пройдуць да прыпынку «2-е кальцо» з разваротам на транспартнай развязцы пр. Пераможцаў з вул. Арлоўскай.

Тралейбусы № 12, 40 з боку пр. Дзяржынскага паедуць па вул. Цэткін, Бабруйскай да прыпынку «АВ Цэнтральны» ў абодвух напрамках.

Рух тралейбусаў № 29, 37 з боку вул. Кузьмы Чорнага скароцяць да дыспетчарскай станцыі «Карастаянавай», тралейбусаў №46 з боку вул. Кальцова - да прыпынку «Акадэмічная» ў абодвух напрамках.

Тралейбусы №53 ад пр. Дзяржынскага паедуць па пр. Жукава, Пушкіна, вул. Арлоўскай, Сурганава да вул. М.Багдановіча і далей па маршруце ў абодвух напрамках.

Праца тралейбусных маршрутаў № 14, 58 на гэты перыяд адмяняецца. Для кампенсацыі знятага тралейбуснага руху плануецца арганізаваць працу часовых аўтобусаў №958 «ДС Масюкоўшчына - Вакзал», №946 «ДС Зялёны луг-6 - Вакзал».

На аўтобусных маршрутах № 24, 74С будзе павялічана колькасць рухомага складу на дзве адзінкі на кожным. Таксама на тралейбусным маршруце №22 павялічаць колькасць рухомага складу на дзве адзінкі за кошт памяншэння на тралейбусным маршруце №40.

NN.by

3
Вецер валос. / адказаць
24.06.2019 / 19:56
Зрабіліб вакацыі на час чэмпіянату у Менску,усеб былоб добра.
2
хамса / адказаць
24.06.2019 / 20:07
мінчукі моцна незадаволеныя - праклінаюць гэтыя гульбішчы
1
Tuteishi / адказаць
24.06.2019 / 23:49
Непатрэбныя перашкоды..... Алеж, не карта, а МАПА. Картка бывае толькi гуляльная.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30