Знайсці
24.06.2019 / 17:56РусŁacБел

У Германіі сутыкнуліся ў паветры два знішчальнікі: адзін пілот загінуў

Два зьнішчальнікі Eurofighter бундэсвера сутыкнуліся ў паветры і разбіліся ў нямецкай федэральнай зямлі Мекленбург - Пярэдняя Памеранія, паведаміла выданне Focus са спасылкай на бундэсвер.

Пілотам удалося катапультавацца, адзін з іх выжыў, другога знайшлі мёртвым.

Шматмэтавыя знішчальнікі чацвёртага пакалення Eurofighter стаяць на ўзбраенні ВПС Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Іспаніі, Саудаўскай Аравіі, Аўстрыі і Амана.

Ад 2003 года самалёт выкарыстоўваўся практычна ва ўсіх аперацыях НАТА.

У 2017-м міністр абароны Аўстрыі раскрытыкаваў іх тэхнічныя характарыстыкі: ён адзначыў, што знішчальнікі дрэнна дзейнічаюць ва ўмовах недастатковай бачнасці і ўначы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930