Знайсці
24.06.2019 / 17:0012РусŁacБел

Беларускую малочку назвалі найлепшай 200 знакамітых шэф-кухараў Еўропы

Беларускія малочныя прадукты ўвайшлі ў спіс найлепшых на прэстыжнай дэгустацыі Superior Taste Award у Брусэлі, дзе ўдзельнічалі сотні знакамітых шэф-кухараў з усяго свету. Тры залатыя зоркі — найвышэйшую ўзнагароду конкурсу — атрымаў грэцкі ёгурт Teos. Узнагароды таксама ўзялі сыры і тварог кампаніі «Савушкаў прадукт».

Тры залатыя зоркі па градацыі International Taste Institute прысуджаюцца толькі прадуктам з «выключным смакам». Летась ёгурт Teos атрымаў Crystal Award (крыштальную прэмію) за стабільна высокую якасць і смакавыя ўласцівасці. Эксперты высока ацанілі знешні выгляд, тэкстуру, пах і смак гэтага беларускага прадукта.

Еўрапейскім шэф-кухарам таксама спадабаўся вытрыманы сыр «Брэст-Літоўск», які атрымаў дзве залатыя зоркі конкурсу і 87 балаў са 100 магчымых. Залатую зорку атрымала сырная навінка «Брэст-Літоўск Пінскі», якая набрала падчас дэгустацыі 77 балаў.

У лік пераможцаў прэміі Superior Taste Award увайшоў і тварог «Савушкаў хутарок» з 5% тлустасці — у яго таксама залатая зорка конкурсу і 78 балаў.

Найлепшыя прадукты выбіралі ў Брусэлі метадам сляпой дэгустацыі больш за 200 вядомых шэф-кухараў, самелье і прафесійных дэгустатараў больш чым з 20 краін свету. Арганізатарам прэміі выступае International Taste Institute (Міжнародны інстытут смаку). Сёлета яны сертыфікавалі 1885 прадуктаў. Усяго ж на Superior Taste Award пададзена больш за 3000 прадуктаў з усяго свету, то бок 40% удзельнікаў засталіся без узнагарод.

Паколькі прадукты дэгуставалі ўсляпую, экспертам не былі вядомыя ані брэнды, ані краіны паходжання. Ацэнка праводзілася кожным дэгустатарам самастойна, прычым у поўнай цішыні. Балы выстаўляліся па пяці крытэрах: першае ўражанне, знешні выгляд, пах, смак і тэкстура. Працэс дэгустацыі арганізаваны такім чынам, каб пазбегнуць неаб'ектыўнага ці прадузятага меркавання.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930