Знайсці
24.06.2019 / 15:451РусŁacБел

Баі робатаў, VR і квэст-боксы — у Мінску адкрыліся бясплатныя гульнявыя зоны

У Мінску адкрыліся бясплатныя гульнявыя зоны, дзе Пріорбанк і Visa ладзяць чэмпіянат Fun for fans сярод заўзятараў Еўрапейскіх гульняў. На трох пляцоўках — Палац спорту, «Мінск-Арэна» і «Чыжоўка-Арэна» — кожны ахвотны можа паставіць уласны рэкорд і пазмагацца за прызы, у тым ліку квіткі на цырымонію закрыцця Гульняў.

Сярод актыўнасцей — баі робатаў, віртуальная лёгкая атлетыка і бадмінтон, гонкі на інтэрактыўных роварах і анлайн-віктарына.

Каб стаць удзельнікам, неабходна прайсці рэгістрацыю на адной з гульнявых пляцовак і атрымаць у адміністратара картку з асабістым нумарам. Пасля гэтага можна ўдзельнічаць у віртуальных спаборніцтвах і зарабляць балы. Максімальны вынік на кожным з пунктаў — 100 балаў.

Тыя, хто набяруць найбольшую колькасць ачкоў, атрымаюць падарункі і званне рэкардсменаў сярод заўзятараў. Пріорбанк узнагародзіць чэмпіёнаў 29 чэрвеня.

Для зручнасці распрацаваны мабільны дадатак, куды можна зайсці з дапамогай QR-кода на картцы. У ім абнаўляецца інфармацыя з найлепшымі вынікамі і рэкордамі. Таксама ў сістэме даступныя карты лакацый, актуальныя навіны і іншыя карысныя звесткі.

Гульнявыя пляцоўкі будуць працаваць штодзень па 30 чэрвеня з 10 да 21 гадзіны.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930