Даслаць навіну
Знайсці
24.06.2019 / 13:46 25

У Горках не будуць ставіць памятны знак Пятру І, бо парушаныя працэдуры

Павялічыць выяву

Мемарыяльны знак расійскаму цару Пятру І планавалі адкрыць 26 чэрвеня, у гадавіну вызвалення Горацкага раёну ад нацыстаў, але аблвыканкам вырашыў, што парушаныя працэдуры ўзгаднення, паведамляе Радыё Свабода.

Пра намер ушанаваць Пятра І стала вядома з праграмы ўрачыстасцяў, якую апублікавала мясцовая раённая газэта «Горацкі веснік». Пасля публікацыяў у незалежных СМІ праграму падкарэктавалі. З яе зьнікла адкрыццё памятнага знаку расійскаму цару.

У Горацкім райвыканкаме адмаўляюцца гаварыць пра сітуацыю з памятным знакам. Ва ўпраўленні культуры Магілёўскага аблвыканкама заявілі, што «знак устанаўліваць ня будуць». Кіраўнік упраўлення Алег Стэльмашонак заявіў Свабодзе, што райвыканкам «не падаваў заяўкі ў адпаведнасці з законам» на ўстаноўку знаку.

На пастамент непадалёк ад райвыканкама (ён ужо гатовы) у Горках планавалі паставіць муляж гарматы ХVІІІ стагоддзя і шыльду. Такім чынам хацелі адзначыць знаходжанне Пятра І у Горках падчас Паўночнай вайны ў 1708 годзе.

Апытанка

NN.by

1
Дед Мороз / адказаць
24.06.2019 / 21:24
да на свалке где нибудь поставить, чтобы скрэпные не ныли о русофобстве и т.д. (чтобы не пропадал раз уже изготовили - правда узнать за чей счёт предварительно)
1
Cepro / адказаць
25.06.2019 / 08:33
Хворыя людзі ва ўладзе Горак. Як можна шанаваць злачынцу і забойцу беларусаў Пятра 1? Менавіта ён узарваў полацкую Сафію, выразаў палачан і яму помнік? Хворыя людзі ва ўладзе Горак...
1
Козік / адказаць
25.06.2019 / 12:39
>...Хворыя людзі ва ўладзе Горак...

Так паўсюль.  Акупацыйная адміністрацыя начале з Аляксандрам Рыгоравічам на працягу 25 гадоў панавання павыцягвала гэтую навалач наверх і яны вытвараюць непатрэбшчыну. Таму трэба ствараць умовы для ачышчэння грамадства.  Добры метад ачышчэння - метад рафінавання.  Трэба награваць праблемныя зоны да расплаву і выцясняць навалач (прымесі) на абочыну гісторыі.  Добры прыклад паказалі брэстчане з іх "кармленнем галубоў".  Але гэты зусім мяккі беларускі прыклад і на ачышчэнне могуць спатрэбіцца стагоддзі. Нашы суседзі пайшлі больш радыкальным шляхам..
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31