Беларускі пераможца Еўрапейскіх гульняў пра дзіўны фармат лёгкай атлетыкі: «Хто такое мог прыдумаць?»
Пераможца Еўрапейскіх гульняў Максім Недасекаў раскрытыкаваў фармат спаборніцтваў у лёгкай атлетыцы. Спаборніцтвы праходзілі чатырма сесіямі: частка выступала ў першай, частка ў другой… і ўдзельнікі не перасякаліся. Можна было паказаць добры вынік у першай, але даведацца толькі позна ўвечары, піша Tut.by
— Перамагае той, хто скача ў чацвёртым матчы. Ён ведае ўсе вынікі і як скакаць. Пастаў планку на адзін сантыметр вышэй — і ўсё. Элементарна. Подла. Так нельга. Гэта не скачкі ў вышыню.… Людзі з першага матча ніяк не выйграюць. Другая група — калі ты не алімпійскі чэмпіён, вядома, — таксама складана.
— Ці быў варыянт адмовіцца ад выступу на Еўрапейскіх гульнях?
— Не. Абавязаны і ўсё. Арганізацыя Еўрапейскіх гульняў — на найвышэйшым узроўні. Засялілі ў алімпійскую вёску. Там добра, добрае харчаванне. Усё выдатна, і я толькі незадаволены фарматам правядзення спаборніцтваў. Хто такое мог прыдумаць? Я не ведаю, што яны рабілі, каб дадумацца да такога, — сказаў Недасекаў.