Знайсці
23.06.2019 / 22:225РусŁacБел

У нядзелю беларусы на Еўрапейскіх гульнях заваявалі шэсць залатых медалёў. Наперадзе — Расія, за намі — Украіна

БелТА

У другі дзень спаборніцтваў на Еўрапейскіх гульнях беларусы заваявалі шэсць залатых медалёў, у тым ліку ў лёгкай атлетыцы. Золата ў бегу на 100 метраў з бар'ерамі выйграла Эльвіра Герман, у скачках у вышыню Максім Недасекаў, а Таццяна Халадовіч у кіданні кап'я.

Заваявалі два залатыя медалі гімнасткі. Каманда ў складзе Настассі Рыбаковай, Арыны Цыцылінай, Карыны Ярмоленка, Ганны Швайбы і Ганны Гайдукевіч за кампазіцыю з абручамі і булавамі набрала 26,450 бала. Таксама беларускі выйгралі золата ў шматбор'і. Іх трэнер Ірына Ляпарская сказала, што гэта добры задзел на Алімпіяду ў Токіа, у нас нараджаецца дрым-цім.

Заваявала золата самбістка Вера Гарэлікава (катэгорыя да 60 кг).

Пасля двух дзён на рахунку беларусаў 34 медалі (10 залатых, 9 срэбраных і 15 бронзавых), у Расіі — 39 медалёў (19+10+10), на трэцяе месца выйшла Украіна — 17 (5+6+6)

1Расія19101039
2Беларусь1091534
3Украіна56617
4Грузія53816
5Італія43310
6Бельгія3115
7Францыя3025
8Ізраіль2204
9Балгарыя1449
10Нідэрланды1416

 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930