Даслаць навіну
Знайсці
23.06.2019 / 19:08 32

«Пачала скандаліць за сталом» — што вядома пра смерць нявесты са Слуцка, якая забіла сябе ў дзень вяселля

22 чэрвеня пара са Слуцка зарэгістравала шлюб. А той жа ноччу падчас святкавання вяселля нявеста скончыла жыццё самагубствам

«Наша Ніва» высветліла падрабязнасці трагічнай гісторыі.

Пара пазнаёмілася прыкладна з год таму на Тройцу дзякуючы сябру жаніха.

Прапанову мужчына зрабіў арыгінальна. У яго каханай было хобі: яна разводзіла ружы, і жаніх падарыў ёй той куст, якога ў яе не было. Пры гэтым ён сказаў: «Выходзь за мяне замуж, і ў цябе ёсць два адказы — «так» або «так». Мядовы месяц яны планавалі правесці дома ў сямейным коле, паведамляе мясцовае выданне kurjer.info.

Вядома, што для 37-гадовай Алены К. гэта быў чацвёрты шлюб. Ад першага мужа яна мела дваіх дзяцей. Ад двух наступных — яшчэ па адным дзіцяці.

Павялічыць выяву

Алена К., фота з сацсетак

Працавала жанчына то тут, то там: тэхнічкай у школе, паштальёнкай…

Цяперашні муж быў значна маладзейшы за Алену — прыкладна на 10 гадоў.

«Алена заўсёды была вельмі жыццялюбівым чалавекам. Любіла кампаніі, любіла і выпіць — але не магу сказаць, каб у яе былі праблемы з алкаголем, — расказвае пра жанчыну яе сяброўка. —

Таму ў суіцыд верыцца з цяжкасцю. Але раней, па маладосці, яна рабіла спробы, на руках і па сёння засталіся шнары»

Іншыя знаёмыя сям’і кажуць, што спробы суіцыду былі не толькі па маладосці. Нібыта і за апошнія год-два Алену некалькі разоў даставалі з пятлі. Нібыта жанчына скардзілася, што надакучылі пастаянныя фінансавыя праблемы: пазыкі, крэдыты…

А аднойчы яна прыйшла ў госці да сваякоў, выпіла і пасля стаяла ў вакне дзявятага паверха. Пагражала скінуцца, але ў той раз абышлося.

Што стала прычынай учынку на вяселлі, сказаць цяжка. Жанчына не пакінула перадсмяротную запіску.

Вядома толькі, што вяселле адзначалі дома ў маладых. Былі і дзеці Алены. Каля гадзіны ночы нявеста ўжо падвыпіла, пачала скандаліць непасрэдна за сталом, злаваць і сварыцца.

Пасля ўсе госці выйшлі на вуліцу: ці то пакурыць, ці то правесці кагосьці. Алена засталася ў доме.

Праз пару хвілін у доме раптам выключылася святло. Спачатку падумалі, можа, Алена вырашыла спыніць святкаванне і пайсці спаць.

Але калі вярнуліся ў дом, сын-падлетак знайшоў цела маці.

Версію з забойствам не разглядаюць, ніякіх прычын не было. Некаторыя грашылі на мужа. Маўляў, падазрона: надта малады, але ўзяў жанчыну з чатырма дзецьмі. Але цяпер, кажуць, мужчына зусім забіты горам.

Ёсць версія, што Алена хацела напужаць сваякоў, разлічвала, што і ў гэты раз яе выратуюць. Але ўсё пайшло не па плане, і адбылася бяда.

Пахаваюць Алену ў панядзелак.

Чытайце таксама: У Слуцку нявеста скончыла жыццё самагубствам у дзень вяселля

NN.by

6
хамса / адказаць
25.06.2019 / 23:13
ЯНКА,
для.
мяне.
даўно.
ўжо.
непрымальны.
клясычны правапіс найперш
.
давайце пачнем для пачатку з гэтага? га ¿
1
ЯНКА / адказаць
26.06.2019 / 02:25
★ Хамса, Вы напісалі, што мэтал тыпа ня рок. Прычым тутака правапіс? ★
6
хамса / адказаць
26.06.2019 / 09:26
ЯНКА, а непасрэдна пры тым.. калi б вы былi хоць трохi (хоць на паўпрацэнта) былi металicтам, то вы б не пыталiся, таму што ведалi б адказ
вось толькі ўявіце - вы - гроўлiнг-спявачка.. дык што вам будзе праспяваць лягчэй, шпарчэй i грамчэй (больш магутна) - слова якое? скажам, парлямант цi парламент?)

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31