Знайсці
23.06.2019 / 12:534РусŁacБел

Удар расійскага «Начнога паляўнічага» сакрэтнай ракетай паказалі на ВІДЭА

Тэлеканал «Звязда» апублікаваў відэа першага прымянення найноўшай ракеты для верталёта Мі-28НМ «Начны паляўнічы». Знешні выгляд боепрыпасу і яго характарыстыкі засакрэчаныя, адзначаюць журналісты, таму кадры, на якіх ён паказаны, часткова размытыя.

Гаворка ідзе пра лёгкую шматцэльную кіраваную ракету. Па словах генеральнага канструктара Маскоўскага верталётнага завода Віталя Шчарбіны, гэта першая ў Расіі падобная верталётная ракета. Ён удакладніў, што боепрыпас абсталяваны галоўкай саманавядзення і можа прымяняцца па наземных, падводных і надводных цэлях.

Радыус дзеяння ракеты не называецца, але адзначаецца, што яна здольная біць цэлі «па-за зонай дзеяння любой вайсковай СПА», тым самым выводзячы лётчыкаў з небяспечнай зоны. «Да гэтага доўга ішлі, гэта прарыў», — падкрэсліў Шчарбіна.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930